Пуцін павінен сысці
Пуцін павінен сысці | |
---|---|
URL | www.putinavotstavku.org |
Камерцыйны | Не |
Тып сайта | збор подпісаў |
Пачатак працы | 10 сакавіка 2010 года |
Бягучы статус | актыўны: 153 331 985 чалавек падпісаліся па стане на 13:00, 17 жніўня 2019 года (UTC). Сайт заблакаваны на тэрыторыі Расіі |
Рэйтынг Alexa | 2 827 258[1] і 3 077 986[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Пуцін павінен сысці» — інтэрнэт-сайт і аднайменная грамадская кампанія па зборы подпісаў пад адкрытым лістом з патрабаваннем адстаўкі старшыні ўрада Расіі Уладзіміра Пуціна. Кампанія была пачата ў Інтэрнэце 10 сакавіка[2] 2010 года актывістамі шэрагу апазіцыйных грамадскіх арганізацый, а таксама некалькімі вядомымі дзеячамі культуры Расіі.
Ініцыятарам і асноўным аўтарам звароту «Пуцін павінен сысці» быў Андрэй Піянткоўскі[3].
Тэкст паслання, адрасаваны «да грамадзян Расіі», вытрыманы ў рэзка крытычным тоне і ўтрымоўвае вельмі негатыўныя ацэнкі дзейнасці Уладзіміра Пуціна.
У звароце пералічваюцца няўдалыя, на думку аўтараў паслання, рэформы пуцінскай эпохі («правалена ўсё, што толькі было можна праваліць») і згадваюцца такія падзеі, як другая чачэнская вайна і выбухі дамоў у расійскіх гарадах.
На думку аўтараў звароту, «аб неразуменні Пуціным будучыні» сведчаць «яго маніякальны запал да пракладкі нафтагазавых труб ва ўсіх мажлівых і неймаверных кірунках, ініцыяванне амбіцыйна-затратных праектаў (накшталт сочынскай алімпіяды або моста на востраў Рускі), якія абсалютна проціпаказаныя краіне, дзе значная частка насельніцтва пражывае за рысай беднасці».
У звароце крытыкуюцца таксама нябожчык прэзідэнт Барыс Ельцын і яго асяроддзе («Сям’я»), на думку аўтараў паслання, якія вылучылі Уладзіміра Пуціна на прэзідэнцкую пасаду ў імкненні гарантаваць уласную бяспеку. Прэзідэнт Расiі на той момант Дзмітрый Мядзведзеў названы ў звароце «паслухмяным месцаахоўнікам», «сучасным Сымонам Бекбулатавічам».
Аўтары заклікаюць супрацоўнікаў сілавых ведамстваў не ісці супраць «свайго народа» і не выконваць «злачынныя загады карупцыянераў».
Зноскі
- ↑ а б https://www.alexa.com/siteinfo/putinavotstavku.org
- ↑ Андрэй Ліпскі.. Гары Каспараў: У інтэрнэт АМАП не прышлеш (руск.)(недаступная спасылка). «Новая газета» № 27 (17 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2011. Праверана 8 жніўня 2010.
- ↑ Уладзімір Кара-Мурза, Зоя Светлавая, Аляксандр Рыклін.. Ці стане барацьба з «нязгоднымі» прыярытэтным напрамкам дзейнасці міліцыі? (руск.)(недаступная спасылка). Радыё «Свабода». RFE / RL, Inc. (7 чэрвеня 2010 года). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2012. Праверана 16 жніўня 2011.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Інтэрнэт-сайт кампаніі «Пуцін павінен сысці»
- Сетка прамой электроннай дэмакратыі «Пуцін павінен сысці» Архівавана 27 жніўня 2011.
- Інтэрнэт-сайт «Камітэта пяці патрабаванняў»