Пханмунджом

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўночнакарэйскія салдаты ахоўваюць мяжу, пазначаную невысокай бетоннай паласой.
Флагшток с сцягам Паўночнай Карэі у паўночнакарэйскай вёсцы Кіджандон паблізу Пханмунджома.

Пханмунджом (кар. 판문점, 板門店) — месца, размешчанае ў дзяржавах Рэспубліка Карэя (Кёнг-да, Пхачжу-сі, Кунэ-мён, Чжосан-лі) і Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (правінцыя Хванхэ-Пукто). Ён з’яўляецца месцам, якое ўключае ў сябе будынкі для правядзення перамоў па пытаннях, што тычацца дзвюх краін Карэйскага паўвострава ў дэмілітарызаванай зоне. Тэрыторыя, на якой размешчаны Пханмунджом, называецца аб’яднанай зонай бяспекі.

Размешчаны за 52 кіламетры ад Сеула, 147 кіламетраў ад Пхеньяна і 8 кіламетраў ад Кэсонскага прамысловага комплексу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пханмунджом быў невялікай вёскай, за якую ішлі жорсткія бітвы падчас Карэйскай вайны. Ніводны з бакоў не мог развіць тут адчувальную перавагу, і таму Пханмунджом стаў сімвалам ў гэтай патавай сітуацыі ў вайне.

У 1953 годзе тут быў падпісаны дагавор аб спыненні агню, які паслужыў заканчэннем вайны. Будынак, у якім быў падпісаны дагавор, (37°57′20″ пн. ш. 126°40′40″ у. д.HGЯO37°57′20″ пн. ш. 126°40′40″ у. д.HGЯO), знаходзіцца на поўнач ад дэмаркацыйнай лініі, якая праходзіць праз цэнтр дэмілітарызаванай зоны.

Тут працавала камісія ААН па пытаннях перамір’я ў Карэі. Сустрэчы праходзілі ў палявым лагеры, разбітым на поўнач ад дарогі Кэсон — Сеул.

У лістападзе 2017 года з боку КНДР на мяжы з Рэспублікай Карэя ў раёне населенага пункта Пханмунджом у аб’яднанай зоне бяспекі пачаліся інжынерныя работы з мэтай збудавання рова для прадухілення несанкцыянаванага перамяшчэння бежанцаў праз дэмаркацыйную лінію дзяржаў.

Пасля змены палітыкі КНДР 9 студзеня 2018 года ў дэмілітарызаванай зоне прайшлі міністэрскія перамовы дзвюх карэйскіх дзяржаў. Па выніках сустрэчы прынята сумесная заява для друку, у якой абвешчана аб рашэнні Поўдня і Поўначы аднавіць поўнамаштабны дыялог па розных пытаннях, у тым ліку ў ваенных, а таксама прынята рашэнне аб тым, што каманда КНДР прыедзе ў лютым на Алімпіяду ў паўднёвакарэйскі Пхёнчхан[1].

27 красавіка 2018 года ў памежнай вёсцы Пханмунджом на паўднёвакарэйскім баку ў Доме міру прайшла першая за 11 гадоў сустрэча кіраўнікоў Поўначы і Поўдня. Гэты саміт стаў першым выпадкам, калі лідар Паўночнай Карэі ступіў на зямлю Паўднёвай. Кім Чэн Ын і Мун Чжэ Ін падпісалі сумесную дэкларацыю, у якой абвясцілі аб пачатку эры міру і паабяцалі працаваць над пазбаўленнем Карэйскага паўвострава ад ядзернай зброі.

Пазней Пханмунджом абмяркоўваўся сярод магчымых месцаў для першай у гісторыі сустрэчы кіраўнікоў КНДР і ЗША.

14 чэрвеня 2018 года былі праведзены перамовы прадстаўнікоў КНДР і Рэспублікі Карэя ў павільёне «Тонгілгак» на паўночным баку памежнага пункта Пханмунджом.

У ходзе трэцяга міжкарэйскага саміту ў верасні 2018 кіраўнікі дзяржаў дамовіліся спыніць буйнамаштабныя артылерыйскія вучэнні і ваенныя палёты блізу дэмілітарызаванай зоны для прадухілення інцыдэнтаў, вывесці адтуль вайскоўцаў і раззброіць персанал памежнага пункта Пханмунджом.

Зноскі

  1. "Пхеньян и Сеул договорились восстановить отношения". Газета.uz [руская]. 2018-01-11. Праверана 2018-01-12.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]