Перайсці да зместу

Пярэдадне Новага года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пярэдадне Новага года
Тып Міжнароднае свята-ўрачыстасць
Адзначаецца па ўсім свеце
Дата 31 снежня па грыгарыянскім календары
Святкаванне феерверкі, сямейныя застоллі, вечарынкі
Звязана з Ражство, Новы год

Пярэ́дадне Но́вага го́да (англ.: New Year's Eve) — апошні дзень года па грыгарыянскім календары, напярэдадні Новага года. У сучаснай традыцыі гэта асобнае ад Новага года свята, падчас якога пачынаюцца ўрачыстасці па сустрэчы наступнага года. У шматлікіх культурах у святкаванні выкарыстоўваюцца феерверкі і іншая піратэхніка.

У Беларусі і Расіі пярэдадне Новага года лічыцца працоўным днём, аднак, фактычна сямейныя застоллі і святкаванні пачынаюцца ўвечар, да надыходу самога Новага года.