Пятро (Лаза)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пятро
дапаможны біскуп
з 12 красавіка 2018
Дыяцэзія Ukrainian Catholic Eparchy of Sokal – Zhovkva[d]
тытулярны біскуп
з 12 красавіка 2018
Дыяцэзія Panium[d]

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 3 чэрвеня 1979(1979-06-03) (44 гады)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пятро Лаза (нар. {ДН|3|6|1976}}, в. Калодэнці, Кам’янка-Бузькі раён Львоўская вобласць Украіна) — біскуп Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1997 годзе ўступіў у Кангрэгацыю Найсвяцейшага Адкупіцеля (айцы рэдэмптарысты), у якой у 2003 годзе прынёс вечныя манаскія абяцанні.

Святарскую фармацыю распачаў у семінарыі айцоў рэдэмптарыстаў у Львове (1998—2001), а завяршыў тэалагічную адукацыю ва ўніверсітэце Інсбрука (Аўстрыя), дзе вучыўся ў 2001—2009 гадах.

Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 26 жніўня 2008 года, пасля чаго нёс душпастырскае служэнне ў якасці вікарыя ў Вінніцы, а потым — у Гняздычаве-Кахавіне, дзе быў адміністратарам парафіі.

З 2011 года па 2014 год быў правінцыйным радцам Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля.

З 2014 года служыў адміністратарам парафіі Святых Пятра і Паўла ў Чарнігаве, а таксама капеланам у дзвюх мясцовых вязніцах.

12 красавіка ў Ватыкане папа Францішак зацвердзіў кананічнае абранне Сінодам Епіскапаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы святара Пятра Лазы дапаможным епіскапам Сакальска-Жоўкаўскай епархіі, менаваўшы яго тытулярным епіскапам Панійскім (Panitanus)[1].

Зноскі