Перайсці да зместу

Пяцідзясятніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пяцідзесятніца — другое з вялікіх свят старажытнаяўрэйскага народа, якое было ўстаноўлена ў знак даравання народу праз Майсея боскага Закона на гары Сінай.

Гэта свята адзначаецца іудзеямі ў 50-ы дзень пасля Вялікадня і прыпадае у краінах Блізкага Усходу на час жніва і збірання пладоў. Паводле біблейскага падання, у дзень Пяцідзесятніцы адбывалася зыходжанне Святога Духа на апосталаў, таму гэта свята было перанесена ў хрысціянскую царкву з захаваннем яго назвы. Пазней яно атрымала іншую назву — дзень Святой Тройцы, або зыходжанне Святога Духа, па-беларуску Сёмуха. Храмы і дамы веруючых перад гэтым святам упрыгожваліся галінкамі розных дрэў, травы і кветак.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:… С. 164.