Пётр Рыгоравіч Балотнікаў
Выгляд
Пётр Рыгоравіч Балотнікаў (8 сакавіка 1930, в. Зіноўкіна, Мардовія — 20 снежня 2013) — расійскі спартсмен (лёгкая атлетыка). Заслужаны майстар спорту СССР (1959).
Скончыў інстытут фізічнай культуры ў Маскве ў 1967 годзе. Алімпійскі чэмпіён (Рым, 1960), чэмпіён Еўропы 1962 года, СССР у 1957-62, 1964, рэкардсмен свету у 1960-63 у бегу на 5 і 10 тысяч метраў. Прэзідэнт Цэнтральнага савета таварыства «Спартак», трэнер-выкладчык да 1993 года.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).