Перайсці да зместу

Піку (гара)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піку
парт. Pico
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня2 351 м
Адносная вышыня2 351 м
Размяшчэнне
38°28′07″ пн. ш. 28°23′57″ з. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнАзорскія астравы
ВостраўПіку 
Піку (гара) (Паўночны Атлантычны акіян)
Піку
Піку
Піку (гара) (Азорскія астравы)
Піку
Піку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пі́ку (парт.: Montanha do Pico) — самая высокая гара Азорскіх астравоў і ўсёй Партугаліі. Знаходзіцца на аднайменным востраве ў Атлантычным акіяне. Вышыня — 2351 м.

Піку — актыўны стратавулкан. Першае вывяржэнне пісьмова зафіксавана ў 1562 г., яно працягвалася каля 2 гадоў. Апошняе вывяржэнне адбылося ў снежні 1720 г. Перыметр кальдэры дасягае 700 м, глыбіня — 30 м. На ўскраіне кратэара месціцца конус Піку-Пікінью (70 м) — найвышэйшы пункт гары.

Да вышыні 1500 м Піку пакрыта густымі лясамі, вышэй пачынаюцца зараснікі хмызнякоў і травы. Вышэй за 2000 м сустракаюцца толькі аголеныя лававыя палі. Узімку вяршыня пакрыта снегам.