Перайсці да зместу

Вывяржэнне вулкана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вывяржэнне вулкана Стромбалі ў Італіі

Вывяржэнне вулкана — працэс выкіду вулканам на зямную паверхню распаленых абломкаў, попелу, вылівання магмы, якая, выліваючыся на паверхню, становіцца лавай. Вывяржэнне вулкана можа мець працягласць ад некалькіх гадзін да многіх гадоў.

Вывяржэнні вулканаў адносяцца да геалагічных надзвычайных сітуацый, якія могуць прывесці да стыхійных бедстваў.