Пілатус
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6d/Picswiss_LU-03-09.jpg/220px-Picswiss_LU-03-09.jpg)
Пілатус (ням.: Pilatus; фр.: Pilatus) — горны масіў у швейцарскіх Альпах, на мяжы кантонаў Обвальдэн, Нідвальдэн і Люцэрн, і яго галоўная вяршыня (2128,5 м, называецца таксама Тамлісхорн).
У аснове назвы ляжыць лацінскае слова pilleatus («у лямцавым капелюшы»).
Да вяршыні Пілатуса вядзе канатная дарога з Крынса. Першым ўздым на гару апісаў у 1555 г. Конрад Геснер.