Піліп Райтман
Піліп Райтман | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 лютага 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 жніўня 2018 (96 гадоў) |
Месца смерці | |
Узнагароды і прэміі |
Піліп Райтман (14 лютага 1922, Шарашова, Польская Рэспубліка — 8 жніўня 2018, Галіфакс, Канада) — грамадскі дзеяч за мяжой, прадпрымальнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Падчас Другой сусветнай вайны ў 1941 годзе, калі горад захапілі немцы, Піліп і яго сям’я былі дэпартаваныя ў Пружанскае гета. Зiмой 1942 года праз станцыю Аранчыцы яны былі перавезены ў Аўшвіц-Біркенау. Бацькі, трое братоў і дзве сястры Піліпа былі забітыя ў газавых камерах. Сам Піліп і двое братоў, якія засталіся жывыя, былі адабраны для працы.
Пасля Аўшвіц-Біркенау, Піліп пабываў у Заксенгаўзене, Араніенбургу, Дахау, Ландсбергу. У 1945 годзе Ландсберг быў вызвалены амерыканскай арміяй. Эміграваў у ЗША. У 1946 годзе працаваў разносчыкам. Падчас наведвання Манрэаля (Канада) Піліп сустрэў Дораці Смайлстайн, з якой пасля ажаніўся. У шлюбе ў іх нарадзіліся два сыны.
Да 1979 года ён стварыў паспяховую гандлёвую кампанію і пераехаў жыць у Галіфакс[1][2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Быў удастоены ганаровай падзякі ад некалькіх універсітэтаў, а таксама Ордэна Новай Шатландыі.