П’ер Вейрон
Выгляд
П'ер Вейрон (фр. Pierre Veyron; 1 кастрычніка 1903, Эз, Францыя — 2 лістапада 1970, там жа) — французскі аўтагоншчык. Найбольшую вядомасць атрымаў дзякуючы перамозе ў гонцы 24 гадзіны Ле-Мана, і як даў імя аднаму з самых вядомых суперкараў ў гісторыі - Bugatti Veyron.
У 1932 годзе Вейрон пачынае працаваць з Бугаці. Ён працаваў тэставым кіроўцам і адначасова інжынерам праектыроўшчыкам. Таксама займаўся даводкай новых аўтамабіляў. Як завадскі кіроўца Бугаці ён удзельнічаў у заездах да 1937 года. У сезоне 1933 і 1934 ён нават выйграваў берлінскую гонку АФУС. У 1939 ён падняўся на вяршыню сваёй кар'еры, перамогшы разам з Жан-П'ерам Віміле гонку 24 гадзіны Ле-Мана.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- БіяграфіяАрхівавана 9 верасня 2012. на сайце кампаніі Bugatti (англ.)
- Статыстыка выступаў Архівавана 8 мая 2015. на гонках «24 гадзіны Ле-Мана» (англ.)