Bugatti

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Bugatti
Тып Société par actions simplifiée[d]
Заснаванне 1909
Заснавальнікі Ettore Bugatti[d]
Размяшчэнне
Галіна аўтамабільная прамысловасць[d]
Прадукцыя аўтамабіль
Матчына кампанія Volkswagen Group
Сайт bugatti.com

Bugatti (Bugatti Automobiles S.A.S.) — французская кампанія, якая спецыялізуецца на выпуску легкавых аўтамабіляў класа «люкс» пад маркай Bugatti.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Эторэ Бугаці (Ettore Bugatti) (18811947 г) заснаваў фірму ў 1909 годзе.

Найзначнейшай навінкай 1914 г стала мадэль «13».

У 1930 Bugatti выступае на гонцы «24 гадзіны Ле-Мана».

Завод Bugatti Automobili ў Кампагаліяна (Італія)

У 1987 годзе італьянскі прадпрымальнік Рамана Артыёлі[en] набыў правы на марку і заснаваў новую кампанію Bugatti Automobili S.p.A. У Кампагаліяна (Італія) быў пабудаваны завод Fabbrica Blu. Адкрыццё вытворчага комплексу плошчай 240 000 кв.м. адбылося ў верасні 1990 года.

15 верасня 1991 года, у дзень стодзесяцігоддзя Эторэ Бугаці, адбылася прэм'ера новай мадэлі адроджанай маркі — Bugatti EB 110[1].

У 1995 годзе Bugatti Automobili S.p.A была прызнана банкрутам.

У 1998 годзе марка Bugatti набытая канцэрнам Volkswagen AG.

У лістападзе 2021 годзе марка стала часткай сумеснага прадпрыемства Bugatti Rimac (доля Porsche — 45%, Rimac Automobili(англ.) бел. — 55%). Гендырэктарам аб'яднанай кампаніі стаў Матэ Рымац, у назіральную раду ўвайшлі старшыня праўлення Porsche AG Олівер Блюмэ і яго намеснік, фінансавы дырэктар Луц Мешке. Прэзідэнтам Bugatti стаў Крыстоф Піяшон, які раней быў кіруючым дырэктарам па вытворчасці і лагістыцы. У Bugatti Rimac ён таксама атрымаў пасаду галоўнага выканаўчага дырэктара. Абедзве маркі працягнуць развівацца незалежна, у кожнай будзе ўласны мадэльны шэраг. Bugatti працягне зборку сваіх аўтамабіляў у Мальсэйме, усе 135 супрацоўнікаў захаваюць свае працоўныя месцы[2].

Аўтамабілі[правіць | правіць зыходнік]

Bugatti Torpedo Type 17 (1914). Музей аўтамабіляў братоў Шлюпф, Мюлуз, Францыя

Цюнінгованныя аўтамабілі[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Фінансавыя паказчыкі Bugatti не выдаюцца.

Зноскі

  1. Особенный для своего времени. Легендарный Bugatti EB 110 отмечает 30-летие(руск.) . abw.by (1 кастрычніка 2021). Праверана 1 кастрычніка 2021.
  2. Bugatti Rimac Joint Company Officially Announced With HQ In Croatia(англ.) . motor1.com (2 лістапада 2021). Праверана 2 лістапада 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]