П’ер Луіджы Фарнезэ
П'ер Луіджы Фарнезэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Pier Luigi Farnese | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Атавіа Фарнезэ | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Арацыа Фарнезэ | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 лістапада 1503 |
||||||
Смерць |
10 верасня 1547 (43 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Фарнезэ | ||||||
Бацька | Павел III | ||||||
Маці | Silvia Ruffini[d] | ||||||
Жонка | Gerolama Orsini[d] | ||||||
Дзеці | Алесандра Фарнезэ[d], Атавіа Фарнезэ[d], Рануча Фарнезэ[d], Віторыя Фарнезэ[d] і Арацыа Фарнезэ[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Званне | генерал-капітан[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
П’ер Луіджы Фарнезэ (італ.: Pier Luigi Farnese; 9 лістапада 1503, Рым — 10 верасня 1547, П’ячэнца) — першы герцаг Пармскі з дому Фарнезэ.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]П’ер Луіджы быў пазашлюбным сынам Папы Рымскага Паўла III. Пасля таго, як Павел (у міру — Алесандра Фарнезэ) у 1534 годзе становіцца главой Папскай дзяржавы, ён прызначае П’ера Луіджы ў 1537 годзе ганфаланьерам Каталіцкай царквы, узводзіць у званне герцага Кастра і надзяляе зямельнымі ўладаннямі. П’ер Луіджы становіцца пасланцам і пасроднікам паміж Папам і імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Карлам V, які, у сваю чаргу, у 1538 годзе робіць яго маркграфам Навары. Нягледзячы на тое, што адносіны паміж П’ерам Луіджы і яго бацькам, Папам Паўлам III, часцяком былі канфліктнымі, у 1545 годзе ён атрымаў ад Паўла III у спадчыннае ўладанне герцагства Парма і П’ячэнца. У выніку герцагства Кастра быў перададзена трэцяму сыну П’ера Луіджы, Арацыа.
Спроба П’ера Луіджы са сваёй сям’ёй умацавацца ў гэтым новаўтвораным герцагстве Парма і П’ячэнца скончылася змовай мясцовага дваранства і яго забойствам у П’ячэнцы ў 1547 годзе. Праз два дні пасля здарэння герцагства было занята імперскімі войскамі, і яго трон без усякіх цяжкасцей заняў другі па старшынстве сын П’ера Луіджы, Атавіа Фарнезэ. Старэйшы сын П’ера Луіджы, Алесандра Фарнезэ, яшчэ ў 1534 годзе, ва ўзросце 14-ці гадоў, быў узведзены ў кардыналы.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У 1519 годзе П’ер Луіджы Фарнезэ ажаніўся з Джэраламай Арсіні (пам. 1570), дачкой Луіджы Арсіні. У гэтай сям’і нарадзіліся не менш за 5 дзяцей:
- Алесандра Фарнезэ (1520—1589), кардынал
- Атавіа Фарнезэ (1524—1586), герцаг Пармы і П’ячэнцы (з 1547), герцаг Кастра (з 1553), у шлюбе з Маргарытай Пармскай (1522—1586), пазашлюбнай дачкой імператара Карла V
- Арацыа Фарнезэ (пам. 1553), герцаг Кастра (з 1545), у шлюбе з Дыянай Французскай (1538—1619), пазашлюбнай дачкой французскага караля Генрыха II
- Ранучыа Фарнезэ (1530—1565), кардынал
- Віторыя Фарнезэ, у шлюбе з Гвідабальда II дэла Роверэ, герцагам Урбіна (1513—1574)