Карл V Габсбург

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Карл V
ісп.: Carlos I (V), лац.: Carolus V, нідэрл.: Karel V, ням.: Karl V.
Карл V
Партрэт Карла V працы Тыцыяна
імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
1519 — 1556
(пад імем Карл V)
Папярэднік: Максіміліян I
Пераемнік: Фердынанд I
кароль Іспаніі
1516 — 1556
(пад імем Карлас I)
Каранацыя: 4 сакавіка 1516
Папярэднік: Хуана I Вар'ятка
Пераемнік: Філіп II
эрцгерцаг Аўстрыі
12 студзеня 1519 — 28 красавіка 1521
(пад імем Карл I)
Папярэднік: Максіміліян I
Пераемнік: Фердынанд I
 
Нараджэнне: 24 лютага 1500(1500-02-24)
Гент, Фландрыя
Смерць: 21 верасня 1558(1558-09-21) (58 гадоў)
Юстэ, Эстрэмадура, Іспанія
Дынастыя: Габсбургі
Бацька: Філіп Прыгожы
Маці: Хуана I Вар'ятка
Жонка: Ізабела Партугальская
Дзеці: Філіп II, кароль Іспаніі
Марыя Іспанская
Хуана Аўстрыйская

Карл V (ісп.: Carlos I (V), лац.: Carolus V, нідэрл.: Karel V, ням.: Karl V., фр.: Charles V; 24 лютага 1500, Гент, Фландрыя — 21 верасня 1558, Юстэ, Эстрэмадура) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, вядомы ў сваіх Іспанскіх уладаннях, як Карл I. Карл быў сынам Філіпа Прыгожага, герцага Бургундcкага і Хуаны, каралевы Кастыліі. Ён даводзіўся ўнукам каталіцкім манархам Іспаніі, Ізабеле, каралеве Кастыліі і Фердынанду, каралю Арагона, а таксама імператару Максіміліяну І.

Партрэт Карла V у крэсле працы Тыцыяна
Тыцыян, Партрэт Карла V з яго сабакам, 1532-33. Палатно, алей, Музей Прада, Мадрыд

Карл быў гаспадаром вялікай часткі Еўрапейскага кантынента ад 1519 года да часу свайго адрачэння ад трона ў 1556 годзе. У часы яго кіравання па Еўропе хадзіў жарт, што над яго ўладаннямі ніколі не заходзіла сонца, што мела рацыю, бо, ў той час калі ў Германіі пачыналася ноч, над яго ўладаннямі ў Амерыцы ўзыходзіла сонца. У вялічэзныя абшчары яго зямель уваходзілі Германія, Аўстрыя, Нідэрланды, Паўднёвая Італія, землі Арагона і Кастыліі, а таксама кастыльскія калоніі ў Амерыцы і Філіпінах. Можна казаць, што імперыя Карла V стала першай супер-дзяржавай свету.

Імператар Карл V у бітве пры Мюльбергу, 1548 год, Тыцыян

Карл V адзначыўся ў гісторыі сваім заўзятым супрацьстаяннем рэлігійнай Рэфармацыі, якая пачалася 31 кастрычніка 1517 года з публікацыі «95 Тэзісаў» Марціна Лютэра, канфліктам з Францыяй і абаронай сваёй цёткі Кацярыны Арагонскай у яе метрыманіяльным дыспуце з Генрыхам VIII, каралём Англіі.

Карл нарадзіўся ў 1500 годзе ў фламандcкім горадзе Гент. Культура і прыдворнае жыццё бургудcкіх Нідэрландаў у шмат чым паўплывала на яго жыццё. Нарадзіўшыся спадчынікам Бургундcкай дынастыі, нямецкіх Габсбургаў і іспанскіх Трастамара, Карл вольна размаўляў па-галандску, нямецку, іспанску, французску і італьянску. Яму прыпісваюць знакаміты выраз: «Я размаўляю па-іспанску з Богам, па-італьянску з жанчынамі, па-французску з мужчынамі і па-нямецку з маім канём».

Пры гэтым трэба дадаць, што яго роднымі мовамі былі франзуская і галандская, на якіх ён размаўляў з маленства. Іспанскую ён вывучыў у гады юнацтва, бо гэта была адна з умоў, якія былі пастаўлены перад ім іспанскімі Картэсамі, для атрымання іспанскай кароны. Нягледзячы на тое, што Іспанія з яе магутным флотам і войскам, яе багаццямі заакіянскіх калоній, была галоўнай часткай яго ўладанняў, ён ніколі не стаў абсалютным іспанцам і часта адчуваў сябе чужынцам.

10 сакавіка 1526 года Карл ажаніўся на сваёй кузіне Ізабеле Партугальскай. Нягледзячы на тое, што іх шлюб быў дынастычны, Карл і Ізабела падзялялі шчырую прывязнасць адзін да аднаго. Заўчасная смерць Ізабелы 1 мая 1539 года пакінула Карла эмацыйна спустошаным. Пасля яе смерці імператар не насіў іншых колераў акрамя чорнага ў знак жалобы.

У 1556 годзе Карл адрокся ад трона, сыйшоўшы ў кляштар Святога Юстына ў Экстрэмадуры. Нягледзячы на тое, што былы імператар не захаваў за сабой аніякай улады, ён, тым не менш, вёў інтэнсіўную перапіску і трымаў сябе ў курсе спраў імперыі. Пасля свайго адрачэння Карл пакінуў свайму сыну, Філіпу II Іспанскаму сваю Іспанскую імперыю, якая ўключала ў сябе саму Іспанію, Нідэрланды, Неапалітанскія землі і Іспанскія ўладанні ў Амерыцы. Брат імператара, Фердынанд атрымаў аўстрыйскія землі і тытул імператара.

Карл памёр 21 верасня 1558 года ад малярыі. Праз дваццаць шэсць гадоў пасля яго смерці яго рэшткі былі перавезеныя ў каралеўскі пантэон у Сан Ларэнса дэ Эль Эскарыял.

Папярэднік:
Фердынанд Каталік
Кароль Арагона
(як Карл I)

15161556
Пераемнік:
Філіп II
Папярэднік:
Хуана I Вар'ятка
Кароль Кастыліі
(як Карл I, з 1516 — рэгент)

15551556
Пераемнік:
Філіп II
Папярэднік:
Максіміліян I
Кароль Германіі
15191531
Пераемнік:
Фердынанд I
Папярэднік:
Максіміліян I
Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
15191556
Пераемнік:
Фердынанд I
Holy Roman Empire crown dsc02909.jpg Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
Banner of the Holy Roman Emperor (after 1400).svg
800 814 840 843 855 875 877 881 887 891
   Карл I Людовік I  —  Лотар I Людовік II Карл II  —  Карл III  —    
891 894 898 899 901 905 915 924 962 973 983
   Гвіда Ламберт Арнульф  —  Людовік III  —  Берэнгар I  —  Атон I Атон II   
983 996 1002 1014 1024 1027 1039 1046 1056 1084 1105 1111 1125 1133 1137 1155
    —  Атон III  —  Генрых II  —  Конрад II  —  Генрых III  —  Генрых IV  —  Генрых V  —  Лотар II  —    
1155 1190 1197 1209 1215 1220 1250 1312 1313 1328 1347 1355 1378 1410
   Фрыдрых I Генрых VI  —  Атон IV  —  Фрыдрых II  —  Генрых VII  —  Людвіг IV  —  Карл IV  —    
1410 1437 1452 1493 1508 1519 1530 1556 1564 1576 1612 1619 1637
   Жыгімонт Фрыдрых III Максіміліян I Карл V Фердынанд I Максіміліян II Рудольф II Маціяс Фердынанд II   
1637 1657 1705 1711 1740 1742 1745 1765 1790 1792 1806
   Фердынанд III Леапольд I Іосіф I Карл VI  —  Карл VII Франц I Іосіф II Леапольд II Франц II   

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі

Шаблон:Каралі Сіцыліі

Шаблон:Каралі Неапаля Шаблон:Каралі Сардзініі