Герцагі Пармскія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Герцагі Пармскія — кіраўнікі герцагства Пармскагамаленькай італьянскай дзяржавы паміж 1545 і 1802, і зноў з 1814 па 1860.

Герб герцагаў Пармы і П'ячэнцы.

Герцаг Пармскі быў таксама герцагам П'ячэнцскім, за выключэннем першых гадоў кіравання Атавіа Фарнезэ (15491556), а таксама ў часы напалеонаўскіх войн, калі гэтыя два тытулы былі зацвержаны, як асобныя, і займаліся двума рознымі людзьмі. Герцаг Пармскі таксама звычайна меў тытул герцага Гуасталы з 1735 (калі Карл VI, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі забраў гэты тытул у Мантуанскага герцага) па 1847 (калі тэрыторыі былі саступлены Модэне), зноў, за выключэннем напалеонаўскіх герцагаў, калі сястра Напалеона, Паліна Банапарт была герцагіняй Гуастала.

Тытул герцага Пармскага, П'ячэнцскага і Гуастальскага ў наш час належыць членам сям'і Пармскіх Бурбонаў, якія таксама маюць прэтэнзіі іспанскі трон. Таму, герцаг Пармскі законны (хоць не галоўны) прэтэндэнт на каралеўскі трон Іспаніі; сапраўды, цяперашні герцаг Пармскі, Карлас-Уга, быў прэтэндэнтам на Іспанскі трон у 1970-х (гл. карлізм).

Кіруючыя герцагі Пармскія (1545—1802)[правіць | правіць зыходнік]

Дом Фарнезэ 15451731[правіць | правіць зыходнік]

Дом Бурбонаў: 17311735[правіць | правіць зыходнік]

Дом Габсбургаў: 17351748[правіць | правіць зыходнік]

Дом Бурбонаў: 17481803[правіць | правіць зыходнік]

Тытулярныя герцагі Пармскія (18081814)[правіць | правіць зыходнік]

Яны фактычна не кіравалі ніякімі тэрыторыямі Пармы і П'ячэнцы, але насілі спадчынныя тытулы феадальных валадароў, прадстаўленых ім Напалеонам у 1808 годзе.

Кіруючыя герцагі Пармскія (18141860)[правіць | правіць зыходнік]

Дом Габсбургаў: 18141847[правіць | правіць зыходнік]

Дом Бурбонаў: 18471860[правіць | правіць зыходнік]

  • Карл II, пятнаццаты герцаг Пармскі (унук Фердынанда I, герцага Пармскага), 18471848;
  • Карл III, шаснаццаты герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 18481854;
  • Роберт I, сямнаццаты герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 18541860.

Намінальныя герцагі Пармскія (з 1860)[правіць | правіць зыходнік]

Дом Бурбонаў: з 1860[правіць | правіць зыходнік]