Рагачоўскі манетны скарб
Выгляд
Рагачоўскі манетны скарб — скарб, знойдзены ў 1971 годзе ў г.Рагачоў. Найбольш верагодны час ухавання — 1832 год. Змяшчаў каля 1000 манет, з іх 462 медныя са слядамі серабрэння: падробкі пад 1/12 талера Прусіі 1766 года (127 экземпляраў), 10-грашовікі Польшчы 1831 года (72 экземпляры). 10-грашовікі абложанай Варшавы 1831 года (263 экзэмпляры). Захоўваецца ў нумізматычным кабінеце БДУ.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).