Перайсці да зместу

Радзівон Міхайлавіч Бас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Радзівон Бас
руск.: Родион Михайлович Басс
Род дзейнасці культура
Дата нараджэння 29 лістапада 1952(1952-11-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 верасня 2017(2017-09-09) (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства  СССР
 Беларусь
Жонка Вольга
Дзеці Герман, Кацярына
Узнагароды і прэміі
Медаль «За супрацоўніцтва»
Медаль «За супрацоўніцтва»
Сайт gck.by

Радзівон Міхайлавіч Бас (нар. 29 лістапада 1952, Віцебск — 9 верасня 2017) — беларускі прадзюсар, рэжысёр, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, дырэктар фестываляў, генеральны дырэктар дырэкцыі міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі Базар у Віцебску», генеральны дырэктар Цэнтра культуры «ВІЦЕБСК», віцэ-прэзідэнт FIDOF, музыкант.

Працоўную дзейнасць ў 1976 годзе ў Віцебскім гарадскім Доме культуры, з 1981 года — генеральны дырэктар ДУ «Цэнтр культуры Віцебск». З 1977 года з'яўляўся арганізатарам розных фестываляў і конкурсаў: конкурсу эстраднай песні і музыкі «Чырвоны гваздзік» (1977—1982), конкурсу бальнага танца «Вясновы баль» (1978), фестывалю інструментальнай музыкі «Віцебская восень» (1979—1980), які затым стаў фестывалем джазавай музыкі «Віцебская восень» (1981—1989), гарадскога конкурсу прыгажосці «Віцебская прыгажуня» (1989, 1996—1998). З 1988 па 1990 год — дырэктар Усесаюзнага фестывалю Польскай песні. У 1991 годзе з'яўляўся ініцыятарам арганізацыі і правядзення ў Віцебску ў Летнім амфітэатры музычнага фестывалю «Славянскі базар», з 1992 года — дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Зноскі