Размовы з удзельнікам:Slabada

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 6 972

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 13:50, 8 студзеня 2013 (UTC)

Вітаю, калега. Праўду кажучы, не разумею сэнсу закідвання асоб, град, рэк, азёры і інш. разам у адну катэгорыю. Мабыць, лепей у гэтую катэгорыю папросту ўключыць катэгорыі адпаведных раёнаў? --Максім Л. (размовы) 14:53, 14 ліпеня 2013 (UTC)

Добры дзень, Максім. Магчыма. З іншага боку, што рабіць з персаналіямі, напрыклад Міхася Чарняўскага і Яраслава Звяругі, аб'ектамі даследаванняў якіх было Павілле? Але ў любым разе гатовы прыслухоўвацца да больш абазнаных ў Вікіпедыі.--Slabada (размовы) 16:16, 14 ліпеня 2013 (UTC)
Прынамсі, нейкія падкатэгорыі трэба стварыць, напр. Даследчыкі Павілля, Рэкі Павілля і інш., як думаеце? Яшчэ, мабыць на будучае, калі захочаце масава ставіць катэгорыі, з пералікам артыкулаў можаце звяртацца да мяне, катэгорыі пастаўлю робатам -- і Вам, і даглядчыкам меней працы будзе. --Максім Л. (размовы) 18:36, 14 ліпеня 2013 (UTC)
Цалкам згодны са сп. Максімам, не трэба дадаваць катэгорыю да кожнага артыкула, дастаткова будзе ўключыць катэгорыі адпаведных раёнаў. А артыкул не варта ператвараць у пералік асоб, у ім павінны быць акрэслены межы і адзначаны культурныя і геаграфічныя асаблівасці рэгіёна. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:44, 14 ліпеня 2013 (UTC)

Дзякуй за навуку. Прымаю заўвагі і пагаджаюся. Што цяпер рабіць?--Slabada (размовы) 19:50, 14 ліпеня 2013 (UTC)

Калі згодны з Уладзіславам, магу робатам выдаліць Катэгорыю:Павілле з артыкулаў або замяніць яе на нейкую/нейкія іншыя. У кожным выпадку, трэба развіваць структуру катэгорыі, каб не было ўсё кучай. Т.б. у першую чаргу прадумаць якія будуць падкатэгорыі. --Максім Л. (размовы) 20:24, 14 ліпеня 2013 (UTC)
Згода.--Slabada (размовы) 14:31, 5 лістапада 2013 (FET)
Добра. --Максім Л. (размовы) 14:10, 2 снежня 2013 (FET)

Вітаю, а якім чынам Харашкевіч быў вучнем Б. Кіта, вучыўся ў ВБГ ці НБГ? --Максім Л. (размовы) 14:09, 2 снежня 2013 (FET)

Прывітанне! Ён быў вучнем Кіта ў Гандлёвай школе ў Маладзечне падчас нямецкай акупацыі(nn.by/?c=ar&i=112557‎)--Slabada (размовы) 14:42, 2 снежня 2013 (FET) З.Ы. Правільна: Харашэвіч)--Slabada (размовы) 14:42, 2 снежня 2013 (FET)

Дзякуй, так і напішам, мо? --Максім Л. (размовы) 14:49, 2 снежня 2013 (FET)
: ок!--Slabada (размовы) 15:04, 2 снежня 2013 (FET)

Аўтадаглядальніцтва[правіць зыходнік]

Вітаю. Выдаў Вам сцяг аўтадаглядчыка (што гэта можна паглядзець на Вікіпедыя:Догляд). Ёсць толькі невялікая просьба, шаблон "ізаляваны артыкул" не трэба выдаляць рукамі, гэтым кожны дзень займаецца робат -- дзе трэба ставіць ці знімае. Таксама, ва ўнутраных спасылках, замест прагалу не трэба ставіць падкрэсліванне (як "Пан,_зварот"), яно таксама вырабляецца аўтаматычна, калі трэба. Дзякуй :) --Максім Л. (размовы) 23:45, 7 снежня 2013 (FET)

Добры вечар. Дзякую. Заўвагі зразумеў.--Slabada (размовы) 23:48, 7 снежня 2013 (FET)

Для ўказання таго, што артыкул перакладзена з іншага моўнага раздзела, трэба на старонцы размоў артыкула ставіць шаблон {{Пераклад}}. --Artificial123 (размовы) 16:47, 28 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]

Дзякуй. Пастаўлю.--Slabada (размовы) 16:56, 28 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]