Ракавіна малюскаў
Ра́кавіна — вонкавая ахоўнае шкілетнае ўтварэнне, якое пакрывае цела шматлікіх беспазваночных жывёл. Вывучэннем ракавін беспазваночных займаецца канхалогія. Найбольшая цікавасць з пункту гледжання практычнага выкарыстання і калекцыянавання ўяўляюць ракавіны малюскаў.
Структура ракавіны
[правіць | правіць зыходнік]Складаецца з трох пластоў:
- Перыястракум — вонкавы пласт ракавіны
- Астракум — сярэдні пласт ракавіны
- Гіпастракум — унутраны перламутравы пласт
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]З ракавінаў малюскаў людзі выраблялі рыбалоўныя кручкі, разцы, шкрабкі, насадкі для матык, ужывалі ў выглядзе посуду, музычных інструментаў (конх) і ўпрыгажэнняў. У некаторых выпадках ракавіны служылі грашыма — напрыклад, ракавіны кауры на астравах Акіяніі.
Перламутр, які здабываюць з ракавінаў, мае вельмі шырокае прымяненне — ён ужываецца для вырабу гузікаў, інкрустацый, ювелірных вырабаў.
У мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Буйныя ракавіны часта адлюстроўвалі на сваіх карцінах мастакі Рэнесансу. Прыкладам могуць служыць карціны, якія апісваюць міфалагічны сюжэт — нараджэнне Венеры. На знакамітай карціне Сандра Бацічэлі Венера выяўленая стаячай на велізарнай ракавіне-грэбні, якая была яе сімвалам.
На карціне Уільяма Бугро ракушкі ўжываюцца і як музычны інструмент.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Буруковский Р. О чём поют ракушки. Калининград, 1977
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ракавіна малюскаў
- Ракавіна
- Ракавіны