Раман Мікалаевіч Заікін
Раман Мікалаевіч Заікін | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 лістапада 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Раман Мікалаевіч Заікін (28 лістапада 1939, Ташкент) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ташкенцкі політэхнічны інстытут у 1963 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Ашгабата, Ленінабада, Кіраваграда, з 1969 года — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праекта ў Мінскпраекце, з 1972 года — галоўны архітэктар, галоўны спецыяліст майстэрні БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): гасцініца на 210 месцаў у Ленінабадзе (1965), тэхнічны праект вадаахоўнай зоны Вілейска-Мінскай воднай сістэмы (1975), праекты планіроўкі прыгараднай зоны Мінска (1971), ПРП груп адміністрацыйных раёнаў Калінінградскай (1978), Смаленскай (1984) абласцей, генеральная схема развіцця і размяшчэння зон адпачынку і курортаў БССР (1979), схема рацыянальнага размяшчэння ахоўных прыродных тэрыторый па БССР (1981), генеральная схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі БССР (1987).
Апублікаваў «Рэкамендацыі па праектаванні рэкрэацыйных сістэм ва ўмовах Беларускай ССР» (Мінск, 1981, у аўтарскім калектыве).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Заикин Роман Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 28 лістапада
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Ташкенце
- Выпускнікі Ташкенцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя