Перайсці да зместу

Рамана Давыдаўна Вольф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рамана Давыдаўна Вольф
Род дзейнасці дзеяч рэвалюцыйнага руху
Дата нараджэння 12 снежня 1899(1899-12-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 1937
Партыя

Рамана Давыдаўна Вольф (польск.: Romana Wolf, псеўданім — Алена Язерская, польск.: Helena Jezierska; 12 снежня 1899, г. Варшава — 1937) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі[1].

Член КПСС з 1917 года. У гады Грамадзянскай вайны сакратар Харкаўскага, Гомельскага падпольнага камітэтаў РКП(б), на падпольнай працы ў тыле войскаў Дзянікіна, з 1919 намеснік начальніка і начальнік палітаддзела дывізіі[1].

У 1920-24 ў РВС Заходняга фронту і ў калегіі ВЧК — ГПУ. З 1924 на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі: сакратар акруговых камітэтаў КПЗБ у Вільні, Беластоку, Брэсце, член ЦК КПЗБ, пазней сакратар Дамброўскага акруговага камітэта Кампартыі Польшчы. У жніўні 1926 за рэвалюцыйную дзейнасць зняволена ў турме на 6 гадоў[1].

У 1932 абраная кандыдатам у члены ЦК Кампартыі Польшчы; са жніўня 1933 г. член Бюро ЦК КПЗБ, яго прадстаўнік пры ЦК КП(б)Б. У 1934 член польскага сакратарыята пры ЦК Кампартыі Францыі. З лістапада 1934 года да мая 1935 і ў 1937 кіраўнік краявога сакратарыята ЦК Кампартыі Польшчы. Дэлегат IV канферэнцыі Кампартыі Польшчы (1925), III канферэнцыі КПЗБ (1926), VII кангрэса Камінтэрна  (руск.) (1935)[1].

Зноскі

  1. а б в г Вольф Романа Давыдовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 125. — 737 с.