Французская камуністычная партыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Французская камуністычная партыя
Parti communiste français
Logo – Parti communiste français (2018).svg
Лідар Fabien Roussel[d]
Дата заснавання 29 снежня 1920
Штаб-кватэра Францыя Парыж, Францыя
Ідэалогія еўракамунізм, дэмакратычны сацыялізм, фемінізм
раней - марксізм-ленінізм
Інтэрнацыянал
Колькасць членаў 138 000
Сайт pcf.fr
(фр.) 
Commons-logo.svg Французская камуністычная партыя на Вікісховішчы

Французская камуністычная партыя (фр.: Parti communiste français) — камуністычная партыя ў Францыі.

Была заснавана 29 снежня 1920 года членамі Французскай секцыі Рабочага інтэрнацыянала як Французская секцыя Камуністычнага інтэрнацыянала. У 1921 годзе партыя прыняла сваю сучасную назву.

У 1936 годзе Французская камуністычная партыя падтрымала на выбарах Народны фронт, што ўмацавала іх пазіцыі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны і акупацыі нямецкімі войскамі Францыі, Французская камуністычная партыя актывізавала антыфашысцкую дзейнасць і выступіла галоўным арганізатарам Руху Супраціўлення. Камуністы стварылі сетку Супраціву па ўсёй Францыі, сістэматычна арганізоўваючы акцыі прамога дзеяння і забойствы нацыстаў. Так, шматнацыянальная група пад камандаваннем Місака Манушана, паэта-камуніста армянскага паходжання, знішчыла 150 акупантаў і калабарацыяністаў са жніўня па лістапад 1943 года.

Пасля вызвалення Францыі ў 1944 годзе, Французская камуністычная партыя, нараўне з іншымі групамі Супраціўлення, увайшла ва ўрад Шарля дэ Голя. Аднак ужо ў 1947 годзе прэм'ер-міністр Поль Рамадзье выключыў усіх камуністаў з урада, каб атрымаць дапамогу ЗША па плане Маршала. Выдаленая з урада ФКП, карыстаючыся сваім уплывам на Усеагульную канфедэрацыю працы, абвясціла забастоўку працоўных сталеліцейных заводаў, што неўзабаве выклікала адстаўку Рамадзье. З 1947 года ФКП больш не пападала ва ўрад і знаходзілася ў апазіцыі.

Падчас майскіх падзеі 1968 года ФКП першапачаткова падтрымала масавыя забастоўкі, аднак пасля выступіла супраць рэвалюцыйнага студэнцкага руху, у якім пераважалі анархісты, трацкісты і мааісты.

У 1976 годзе Французская камуністычная партыя адмовілася ад марксізму-ленінізму і ўстала на пазіцыі еўракамунізму.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Le Parti communiste de la France dans la Résistance. Paris, 1967

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]