У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алія.
Раміз Алія (алб.: Ramiz Alia; 18 кастрычніка1925, Шкодэр — 7 кастрычніка2011, Тырана) — албанскі палітык і дзяржаўны дзеяч, пераемнік Энвера Ходжы. Першы сакратар ЦК кіруючай кампартыі з 1985 па 1991 год. У 1991—1992 гадах — прэзідэнт Албаніі. Беспаспяхова спрабаваў ўзначаліць працэс албанскіх рэформаў. Пасля падзення камуністычнага рэжыму двойчы прыцягваўся да судовай адказнасці. Быў асуджаны да турэмнага зняволення. Вызвалены пасля змены ўлады ў 1997 годзе.