Перайсці да зместу

Расела Фальк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Расела Фальк
італ.: Rossella Falk
Дата нараджэння 10 лістапада 1926(1926-11-10)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 мая 2013(2013-05-05)[2][1][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія актрыса, тэатральная актрыса
IMDb ID 0266194
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Расела Фальк (іт. Rossella Falk; 10 лістапада 1926 — 5 мая 2013) — італьянская актрыса тэатра і кіно.

Нарадзілася ў Рыме, імя пры нараджэнні — Роза Антонія Фальцакапа. Скончыла Акадэмію драматычнага мастацтва ў Рыме, на тэатральнай сцэне з 1949 года.

У 1951—1953 гады — актрыса тэатральнай кампаніі Рыны Марэлі і Паала Стопа, з 1954 года — актрыса «Piccolo Teatro» у Мілане, з 1955 года — актрыса «Compagnia dei Giovani». Праславілася ў спектаклях па п’есах Луіджы Пірандэла, Генрыха Ібсена і Тэнесі Уільямса. Дэбют у кіно — «Guarany» (1948, рэж. Рыкарда Фрэда).

Сярод лепшых работ на вялікім экране — удзел у фільмах Федэрыка Феліні «Восем з паловай» (1963), «Я яе добра ведаю» (1965, рэж. Антоніа П’етранджэла), «Мадэсці Блэйз» (1966, рэж. Джозеф Лоўзі), «Легенда аб Лайле Клер» (1968, рэж. Робер Олдрыч).

Расела Фальк перш за ўсё заставалася тэатральнай актрысай, на сцэне працавала пад кіраўніцтвам рэжысёраў Франка Дзэфірэлі, Лукіна Вісконці, Арацыа Коста, Джанкарла Кабелі, Джузэпэ Патроні Грыфі і Джорджа Дэ Лулі.

У 1987—1997 гады — Расела Фальк кіравала тэатрам «Eliseo» у Рыме.

Расела Фальк была сяброўкай опернай дзівы Марыі Калас, з 2004 па 2006 год Фальк з вялізным поспехам гастралявала па Еўропе і свеце з канцэртнай праграмай пра вялікую спявачку «Vissi d’arte, vissi d’amore».

Пайшла з жыцця 5 мая 2013 года ў Рыме. Пахаваная на могілках Фламініа.

Зноскі

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Rossella Falk dies