Луіджы Пірандэла
| Луіджы Пірандэла | |
|---|---|
| Luigi Pirandello | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Псеўданімы | Caliban[1], Giulian Dorpelli[1], Fernando[1], Emma Nevini[1] і Paulo Post[2] |
| Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1867[3][4][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 10 снежня 1936[6][4][…] (69 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства |
|
| Жонка | Maria Antonietta Portulano[d] |
| Дзеці | Фаўста Пірандэла[d], Стэфана Пірандэла[d] і Rosalia Pirandello[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | драматург, пісьменнік, паэт, раманіст, сцэнарыст, рэжысёр |
| Гады творчасці | 1893 — 1936 |
| Мова твораў | італьянская мова[1] |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі | Нобелеўская прэмія па літаратуры (1934) |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
| pirandelloweb.com | |
Луіджы Пірандэла (італ.: Luigi Pirandello; 28 чэрвеня 1867, Агрыджэнта, Італія — 10 снежня 1936) — італьянскі пісьменнік, драматург.
Вучыўся ў Рымскім і Бонскім (Германія) універсітэтах. У 1898 прафесар педагагічнага каледжа ў Рыме.
Дэбютаваў як паэт у 1889 (зборнік «Радасны боль»). Раннія творы напісаны ў традыцыях верызму (зборнікі навел «Каханне без кахання», 1894; «Навелы на год», т. 1-5, 1901-19). У раманах «Адвержаная» (1901), «Нябожчык Матыя Паскаль» (1904) і інш., філасофска-псіхалагічных трагікамедыях «Шэсць персанажаў у пошуках аўтара» (паст. 1921), «Генрых IV» (паст. 1922), «Кожны па-свойму» (паст. 1924), «Сёння мы імправізуем» (паст. 1930) і інш. паказаны вобразы «негераічных» герояў, ілюзорнасць чалавечых ідэалаў, адзінота, няўстойлівасць і недасканаласць грамадскіх адносін, гульня выпадку ў лёсах людзей.
Луіджы Пірандэла адыграў значную ролю ў перабудове італьянскага і еўрапейскага тэатра XX ст. Яму прысуджана Нобелеўская прэмія па літаратуры 1934.
Апавяданне Пірандэла «Пара жаўрукоў» на беларускую мову пераклаў Валерый Буйвал.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Frattarolo R. Caliban (Luigi Pirandello) // Dizionario degli scrittori italiani contemporanei pseudonimi: 1900-1975: con un repertorio delle bibliografie nazionali di opere anonime e pseudonime — Ravenna: Angelo Longo Editore, 1975. — P. 67.
- ↑ Frattarolo R. Caliban (Luigi Pirandello) // Dizionario degli scrittori italiani contemporanei pseudonimi: 1900-1975: con un repertorio delle bibliografie nazionali di opere anonime e pseudonime — Ravenna: Angelo Longo Editore, 1975. — P. 68.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Luigi Pirandello // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ а б Елина Н. Г. Пиранделло Луиджи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 19 : Отоми — Пластырь. — С. 549. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Teatro di Torino — 1925. Праверана 17 верасня 2018.
- ↑ а б La Reale Accademia d'Italia // Panorama — Gianni Mazzocchi, 1939. — Vol. 1, вып. 5. — P. 640.
- ↑ а б Annuario della Reale Accademia d'Italia — 1943. — Vol. 14. — P. 65.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пара жаўрукоў Архівавана 7 лістапада 2020.
- Нарадзіліся 28 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1867 годзе
- Нарадзіліся ў Агрыджэнта
- Памерлі 10 снежня
- Памерлі ў 1936 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Італьянскамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Італіі
- Драматургі Італіі
- Італьянскамоўныя паэты
- Паэты Італіі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры