Расмус Палудан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Расмус Палудан
дацк.: Rasmus Paludan
Дата нараджэння 2 студзеня 1982(1982-01-02)[1] (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат права[d][3]
Партыя
Род дзейнасці палітык, адвакат
Бацька Tomas Polvall[d]
Узнагароды

Q77029077? (2019)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Расмус Палудан (дацк.: Rasmus Paludan, нар. 2 студзеня 1982) — дацкі адвакат і палітык нацыянал-лібертарыянскіх поглядаў. Заснавальнік і лідар ультраправай партыі «Жорсткі курс  (англ.)».

Вядомы шматлікімі антыісламскімі відэа[6]. Публічна спальваў Каран у раёнах пражывання абшчын этнічных меншасцяў[6], называючы гэта данінай свабодзе слова. Яго партыя «Жорсткі курс» патрабуе забароны ісламу і дэпартацыі з Даніі ўсіх «незаходніх асоб, якім прадастаўлены прытулак»[7].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 2 студзеня 1982 года.

У 2008 годзе атрымаў ступень па юрыспрудэнцыі ў Капенгагенскім універсітэце.

З верасня 2016 па люты 2017 года быў членам партыі «Новыя правыя», якая выступала за ўзмацненне жорсткасці міграцыйнай палітыкі. У 2017 годзе заснаваў партыю «Жорсткі курс»[7]. На парламенцкіх выбарах 5 чэрвеня 2019 года яна набрала 1,8% галасоў, што ніжэй працэнтнага бар’ера у 2% галасоў, і не прайшла ў Фолькетынг (парламент Даніі)[6].

Расмус Палудан спальвае Каран

Ісламафобская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2018 годзе Палудан арганізаваў 53 антыісламскія маніфестацыі ў розных частках Даніі. 14 красавіка 2019 года ў Капенгагене ён кінуў Каран на дэманстрацыі партыі, з-за чаго пачалася бойка, якая перарасла ў беспарадкі. Падчас сутыкненняў былі затрымана 23 чалавекі[7].

У 2019 годзе атрымаў умоўны тэрмін. У чэрвені 2020 года суд горада Нествед прысудзіў палітыка да месяца турэмнага зняволення і яшчэ двух месяцаў умоўна па 14 розных абвінавачваннях у расізме, дыфамацыі і небяспечным кіраванні аўтамабіля. Палудан быў асуджаны за зневажальныя каментары пра мусульман у роліках, якія размяшчаў у сацыяльных сетках партыі «Жорсткі курс». Суд прызнаў яго вінаватым у абразе жанчыны самалійскага паходжання на дэманстрацыі, якую ён назваў прастытуткай. Палудан быў на тры гады дыскваліфікаваны як адвакат па крымінальных справах і на год пазбаўлены правоў вадзіць аўтамабіль. Прыкметна, што палітык не з’явіўся ў суд на абвяшчэнне прысуду[6].

21 студзеня 2023 года Расмус Палудан правёў акцыю спальвання Карана[8] перад амбасадай Турцыі ў Стакгольме. Па даных шведскага дзяржтэлеканала SVT[9], правесці акцыю прапанаваў яму журналіст Чанг Фрык, які гарантаваў Расмусу пакрыццё ўсіх звязаных з гэтым выдаткаў[10].

27 студзеня Расмус Палудан спаліў Каран пад аховай паліцыі насупраць мячэці ў Даніі.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б https://jyllands-posten.dk/politik/ECE11364307/overblik-stram-kurs-vil-lede-landet-og-forbyde-islam/
  2. https://politiken.dk/indland/art7956091/Jeg-har-f%C3%A5et-svensk-statsborgerskab Праверана 9 кастрычніка 2020.
  3. а б в Rystet far: Eleverne leger 'Rasmus Paludan' i skolegårdenEkstra Bladet, 2018.
  4. Karker A. Paludan smidt ud af Nye BorgerligeB.T., 2019. Праверана 21 ліпеня 2023.
  5. https://www.dr.dk/nyheder/webfeature/stram-kurs
  6. а б в г Danish far-right leader Paludan jailed for racism (англ.). BBC News (25 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2020. Праверана 26 чэрвеня 2020.
  7. а б в В Дании состоятся парламентские выборы. ТАСС (5 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2020. Праверана 26 чэрвеня 2020.
  8. Redaktionen. Kæmpe politiopbud: Rasmus Paludan brænder koranen foran tyrkisk ambassade(нявызн.). Presse-fotos.dk (21 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2023. Праверана 21 студзеня 2023.
  9. S. V. T. Nyheter. Chang Frick betalade Rasmus Paludans ansökan för koranbränning (шведск.). SVT Nyheter (19 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2023. Праверана 21 студзеня 2023.
  10. Oliphant, Roland (2023-01-26). "Kremlin-linked journalist organised Quran-burning at Turkish embassy in Stockholm". The Telegraph. Архівавана з арыгінала 2023-01-29. Праверана 2023-02-17.