Рататуй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рататуй

Рататуй (фр.: ratatouille; ад «rata» - ежа ў прастамоўі і гл. «Touiller» - памешваць) — традыцыйная агароднінная страва праванскай кухні з перцаў, баклажанаў і кабачкоў, шмат у чым падобная да венгерскага леча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паўстаўшы першапачаткова ў раёне сучаснай Ніцы, рататуй быў стравай небагатых сялян, якія рыхтавалі яго ўлетку са свежай гародніны. У арыгінальны рэцэпт ўваходзілі кабачкі, памідоры, перац, цыбуля і часнок. У сучасны варыянт стравы таксама дадаюць баклажан.