Двух- і шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце лінейнае, пляскатае або дудкаватае, шчыльна размешчанае на папярочным сцябле. Кветкі дробныя, белыя, ружовыя або ліловыя, сабраныя ў шарападобныя парасонікі на доўгіх кветаножках; часам у іх утвараюцца паветраныя цыбуліны. Плод — каробачка.
Вядома каля 500 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар'і. Уведзена ў культуру больш за 4 тыс. гадоў назад. Вырошчваюць батун, парэй, цыбулю рэпчатую, шалот, або аскалонскую, шніт, ці скраду, або рэзанец, часнок, цыбулю прычасночную.