Перайсці да зместу

Роберт Радрыгес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт Радрыгес
англ.: Robert Rodriguez
Імя пры нараджэнні Роберт Энтані Радрыгес
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1968(1968-06-20)[1][2] (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Elizabeth Avellán Ochoa[d]
Дзеці Racer Rodriguez[d], Rocket Rodriguez[d], Rogue Rodriguez[d], Rhiannon Rodriguez[d] і Rebel Rodriguez[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст, музыкант, аператар-пастаноўшчык, кампазітар, мантажор, кінаакцёр, кінааператар, мастак-пастаноўшчык, рэжысёр
Кар’ера 1991 — цяпер
Кірунак баявік, драма, трылер
Узнагароды
IMDb 0001675
troublemakerstudios.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Энтані Радрыгес (англ.: Robert Anthony Rodriguez; 20 чэрвеня 1968, Сан-Антоніа, штат Тэхас, ЗША) — амерыканска-мексіканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, аператар і кампазітар.

Большасць яго фільмаў мае шмат арыгінальных фабул, нетыповых герояў і цікавых эксперыментаў. Належыць да творцаў, якія любяць працаваць з поўным кантролем над сваімі творамі. Не толькі рэжысуе, але таксама піша сцэнарыі, прадзюсуе, здымае і мантуе з дапамагой спецэфектаў.

Роберт нарадзіўся ў шматдзетнай мексіканскай сям’і (10 дзяцей). Маці — медсястра, бацька — прадавец.

Скончыў Тэхаскі ўніверсітэт у Остыне. Потым прыехаў у Галівуд, дзе працаваў тры гады на тэлебачанні.

Крытыка адкрыла яго ў 1992 годзе падчас кінафестывалю Sundance, дзе ён прэзентаваў зняты на ўласныя грошы фільм іспанскай мове «Музы́ка» (ісп.: El Mariachi).

У 1993 годзе з Робертам заключыла кантракт агенцтва ICM. Неўзабаве выйшаў працяг «Музы́кі» — «Адчайны».

Незадоўга да гэтага Роберт пазнаёміўся з рэжысёрам Квенцінам Таранціна, яны маюць цесныя зносіны і ўдзельнічаюць у сумесных праектах (напрыклад, у «Чатырох пакоях» і праекце «Грайндхаўс»).

Цяпер Роберт жыве ў Остыне, штат Тэхас і працягвае здымаць фільмы. У сваіх фільмах ён нараўне з тым, што здымае невядомых акцёраў, такіх як Том Савіні, Майкл Паркс, Крыстас, і нават сваіх сваякоў, задзейнічае такіх мэтраў як Брус Уіліс, Сільвестэр Сталонэ, Мікі Рурк, Джоні Дэп, Джордж Клуні, Антоніа Бандэрас, Сальма Хаек і іншых.

Роберт Радрыгес рана ажаніўся з Элізабет Авелан, якая таксама са шматдзетнай сям’і. Ад шматлікіх праектаў прыйшлося адмовіцца з-за асабістага жыцця. У Роберта і Элізабет пяцёра дзяцей.

  1. Robert Rodriguez // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Robert Rodriguez // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119406284 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.