Рубаі
Выгляд
Рубаі́ — чатырохрадковік у паэзіі народаў Блізкага і Сярэдняга Усходу з рыфмоўкай ааба (радзей — аааа). Вершаваны памер рубаі разнастайны, можа мець больш за 20 варыянтаў. Вершы гэтыя вызначаюцца паглыбленай філасофскай развагай, лірычным роздумам. Лепшым майстрам рубаі лічыцца персідска-таджыкскі паэт Амар Хаям (XI ст.).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.