Перайсці да зместу

Руднянскае вадасховішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руднянскае вадасховішча
Каардынаты: 53°12′50,3″ пн. ш. 27°38′30,20″ у. д.HGЯO
Даўжыня 2,6 км
Шырыня 1,7 км
Плошча 3,76 км²
Аб'ём 0,0141 км³
Найбольшая глыбіня 5,7 м
Упадаюць рака Случ
Выцякаюць рака Случ
Год напаўнення 1981
Руднянскае вадасховішча (Мінская вобласць)
Руднянскае вадасховішча
Руднянскае вадасховішча

Руднянскае, Руднявадасховішча ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці на рацэ Случ на адлегласці 179 км ад вусця, за 17 км на паўночны ўсход ад горада Слуцк, каля вёскі Рудня.

Створана ў 1981 годзе. Плошча паверхні 3,76 км². Даўжыня 2,6 км, найбольшая шырыня 1,7 км. Найбольшая глыбіня 5,7 м. Аб’ём вады 14,1 млн. м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 22,7 млн. м³. Плошча вадазбору 138 км. Ваганні ўзроўню на працягу года 2,5 м.

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 32. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 28. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.