Рускае нацыянальнае адзінства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рускае нацыянальнае адзінства
Русское национальное единство
Выява лагатыпа
Лідар
Заснавальнік Аляксандр Пятровіч Баркашоў
Дата заснавання 16 красавіка 1990
Штаб-кватэра Расія, Масква,
Краіна
Ідэалогія Нацыянал-сацыялізм
Саюзнікі і блокі Сусветны саюз нацыянал-сацыялістаў
Колькасць членаў 20 000
Дэвіз слава Расіі
Сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рускае нацыянальнае адзінства (руск.: Русское национальное единство, РНЕ) — грамадска-палітычны рух рускага нацыяналістычнага кірунку ў Расіі і шэрагу іншых дзяржаў. Утвораны 16 красавіка 1990 года з былых членаў руху «Памяць» на чале з А. П. Баркашовым. Выдавала газету «Русский Порядок» (выхадзіла с верасня 1992 года па чэрвень 2002 года, агулам выйшла 48 нумароў і 1 дайджэст).

У сярэдзіне-канцы 1990-х з’яўлялася буйнейшай і найпапулярнейшай рускай нацыяналістычнай арганізацыяй у Расіі. У пачатку 2000-х у сувязі з шэрагам унутраных крызісаў раскалолася на некалькі частак і значна скарацілася.

Падчас расійска-ўкраінскай вайны лідар РНЕ Баркашоў актыўна падтрымліваў прарасійскія сілы. З гэтай мэтай у сакавіку і маі 2014 года ён ездзіў на ўсход Украіны і знаходзіўся ў Данецку прынамсі частку часу.[1] У аўдыёзапісе, зробленым вясной 2014 года, Баркашоў кансультуецца з Дзмітрыем Байцовым, лідарам Рускай праваслаўнай арміі.[2] Па словах Баркашова, яго сын ваяваў як прарасійскі баявік супраць Украіны.[3]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]