Рускі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
РускіM:
Рускі
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
Краіна
Мова беларуская
Год 2013
IMDb ID 27592306

«Ру́скі» — беларускі кароткаметражны мастацкі фільм рэжысёра-дакументаліста Віктара Аслюка, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 2013 годзе па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па матывах апавядання Максіма Гарэцкага з цыкла «На імперыялістычнай вайне» (1915).[1]

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Паводле апавядання класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. Твор пра тое, «як рускі забіў украінца». Здарэнне адбылося ў часе 1-й сусветнай вайны на руска-аўстрыйскім фронце.

У фільме здымаліся[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Міхась Барсковіч «рускі»
Алесь Ждановіч «аўстрыец»

Над фільмам працавалі[правіць | правіць зыходнік]

  • аўтар сцэнарыя — Віктар Аслюк
  • кінарэжысёр-пастаноўшчык — Віктар Аслюк
  • кінааператар-пастаноўшчык — Юрый Дакучаеў
  • кінааператар — Анатоль Казазаеў
  • мастак-пастаноўшчык — Павел Шаппо
  • гукааператар — Дзмітрый Петрусенка
  • манатж — Віктар Аслюк
  • мастак па касцюмах — Дар’я Раманава
  • мастак па грыму — Людміла Сярогіна
  • кінарэжысёр — Таццяна Хвалей
  • дырэктар здымачнай групы — Юрый Іваноў

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Black & White Audiovisual Festival — 2015, пераможца «B&W Honourable Mention Prize» у катэгорыі дакументальнага кіно рэжысёру Віктару Аслюку
  • Mediawave, Hungary — 2015, намінацыя Mediawave Prize у катэгорыі «Best Short Film» рэжысёру Віктару Аслюку
  • Drama Short Film Festival — 2014, намінацыя «Best International Film» у міжнароднай катэгорыі рэжысёру Віктару Аслюку

Зноскі

  1. Апавяданне «Рускі»(недаступная спасылка). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2019. Праверана 20 снежня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]