Руслан Уладзіслававіч Зубкоў
Поўнае імя | Руслан Уладзіслававіч Зубкоў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
24 лістапада 1991[1] (33 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 81 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | ЛКС Слесін | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Руслан Зубкоў (нар. 24 лістапада 1991, Адэса) — украінскі футбаліст, паўабаронца польскага клуба ЛКС са Слесіна.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец СДЮШАР адэскага «Чарнаморца». У 2009 годзе далучыўся да армянскага «Тытана», з якім выйграў Другую лігу. З 2010 года выступаў за авідзіяпальскі «Днестр», які пазней быў пераўтвораны ў «Адэсу». У 2012 годзе пераехаў у Азербайджан, падпісаўшы кантракт з АЗАЛам, але неўзабаве быў аддадзены ў арэнду клубу «Туран». Пазней перайшоў у іншы азербайджанскі клуб «Араз-Нахчыван», з якім выйграў Першы дывізіён у сезоне 2013/14. У другой палове 2014 года выступаў за гэты клуб у Прэм’ер-лізе, аднак у лістападзе «Араз-Нахчыван» зняўся з турніру і быў расфарміраваны, а Зубкоў атрымаў статус свабоднага агента.
У пачатку 2015 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком марыупальскага «Ільічоўца». 27 лютага таго ж года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы з «Чарнаморцам» (0:0). Па заканчэнні сезона 2014/15, па выніках якога «Ільічовец» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, праходзіў прагляд у «Александрыі», але беспаспяхова. Другую палову 2015 года правёў у клубе Другой лігі «Рэал Фарма», а ў лютым 2016 года падпісаў кантракт з крапыўныцкай «Зоркай». Разам з «Зоркай» атрымаў перамогу ў Першай лізе 2015/16, пазней гуляў у яе складзе ў Прэм’ер-лізе. У студзені 2017 года пакінуў каманду.
У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Нёман» і ў сакавіку падпісаў кантракт[2]. У складзе «Нёмана» стаў адным з асноўных ігракоў, выступаў звычайна ў якасці цэнтральнага абаронцы. У другой палове сезона 2017 стаў радзей з’яўляцца ў складзе. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон[3]. Амаль увесь сезон 2018 прапусціў з-за траўмы.
У пачатку 2019 года аднавіўся ад траўмы, у лютым праходзіў прагляд у «Мінску». У сакавіку 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Нёманам»[4]. У ліпені 2019 года далучыўся да клуба «Львоў».
У лютым 2020 года перайшоў у ровенскі «Верас», але згуляў толькі ў стыкавых матчах за выхад у Першую лігу. У жніўні 2020 года далучыўся да крэмэнчуцкага «Крэміня», а ў лютым 2021 года папоўніў склад краматорскага «Авангарда», які пазней змяніў назву на «Краматорск».
У лютым 2022 года далучыўся да «Аграбізнеса», а ў сакавіку на правах арэнды стаў іграком хожаўскага «Руха». Сезон 2022/23 правёў у складзе «Палоніі» з Бытама, а ў жніўні 2023 года перайшоў у ЛКС са Слесіна з шостага польскага дывізіёна[5].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2015/16
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Украіны (група Б): 2009/10
- Пераможца Першага дывізіёна Азербайджана: 2013/14
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ruslan Zubkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Украинский хавбек Зубков стал игроком "Немана"
- ↑ Якимов, Жуковский, Рудик и еще трое футболистов продлили контракты с "Неманом"
- ↑ "Неман" расстался с Зубковым
- ↑ Бывший полузащитник "Немана" перешел в команду польского Д6 (руск.). football.by (11 жніўня 2023). Праверана 16 жніўня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 24 лістапада
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Адэсе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Украіны
- Ігракі ФК Тытан Армянск
- Ігракі ФК Днестр Авідзіяпаль
- Ігракі ФК Адэса
- Ігракі ФК АЗАЛ
- Ігракі ФК Туран Тавуз
- Ігракі ФК Араз-Нахчыван
- Ігракі ФК Марыупаль
- Ігракі ФК Рэал Фарма
- Ігракі ФК Зорка Крапыўныцкы
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Львоў
- Ігракі ФК Верас Роўна
- Ігракі ФК Крэмінь Крэмэнчук
- Ігракі ФК Краматорск
- Ігракі ФК Аграбізнес Валачыск
- Ігракі ФК Рух Хожаў
- Ігракі ФК Палонія Бытам