Рыгор Максімавіч Вайцянкоў
Выгляд
Рыгор Максімавіч Вайцянкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 снежня 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 мая 1979 (78 гадоў) |
Род войскаў | партызаны |
Гады службы | 1919-24, 1942-44 |
Камандаваў | Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групай |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Рыгор Максімавіч Вайцянкоў (1 снежня 1900, в. Лужок, Кармянскі раён — 9 мая 1979) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі ў 1935 годзе. У 1919-24 у Чырвонай Арміі, удзельнік баёў супраць войскаў Юдзеніча. З 1935 на партыйнай працы, у 1941 1-ы сакратар Асіповіцкага РК КП (б) Б. З лютым 1942 камандзір дыверсійнай групы[1].
У красавіку 1943 — ліпені 1944 1-ы сакратар Асіповіцкага падпольнага РК КП(б)Б, адначасова з ліпеня 1943 г кіраўнік Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы. У 1944-58 на партыйнай і журналісцкай працы[1].