Рычард Бэрд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рычард Бэрд
англ.: Richar
Нараджэнне 25 кастрычніка 1888(1888-10-25)[1][2][…]
Смерць 11 сакавіка 1957(1957-03-11)[1][2][…] (68 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: Richard Evelyn Byrd
Бацька Richard Evelyn Byrd, Sr.[d]
Маці Ellinor Bolling Flood[d]
Жонка Marie Donaldson Ames[d]
Дзеці Richard Evelyn Byrd III[d]
Адукацыя
Дзейнасць падарожнік-даследчык, афіцэр, акіянолаг, лётчык
Род войскаў Ваенна-марскія сілы ЗША і Ваенна-марскія сілы ЗША
Званне rear admiral[d]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рычард Іўлін Бэрд, таксама Бёрд (англ.: Richard Evelyn Byrd; 25 кастрычніка 1888 — 11 сакавіка 1957) — амерыканскі авіятар і палярны даследчык; у 1929 годзе першым у гісторыі праляцеў над Паўднёвым полюсам. Кіраўнік чатырох амерыканскіх ваенных экспедыцый у Антарктыду (1928—1930, 1933—1935, 1939—1941 і 1946—1947), апошняя з іх называлася «Хайджамп», і якую ён узначальваў у званні контр-адмірала.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1912 годзе Рычард Бэрд скончыў Ваенна-марскую акадэмію і паступіў на службу ў ВМС ЗША. У 1915 быў прызнаны непрыдатным да флоцкай службы па стане здароўя. У 1917 годзе Бэрд вярнуўся на службу, ужо ў якасці авіятара. Праходзіў лётную падрыхтоўку на базе марской авіяцыі Пенсакола, штат Фларыда. Атрымаў кваліфікацыю ваенна-марскога лётчыка ў 1918 годзе. Яго палярная кар’ера пачалася ў 1924 годзе, калі ён удзельнічаў у экспедыцыі на захад Грэнландыі.

Пры правядзенні чатырох буйных антарктычных экспедыцый пад яго кіраўніцтвам (1928—1930, 1933—1935, 1939—1941 і 1946—1947) былі адкрыты і абследаваны шырокія раёны гэтага кантынента.

У 1929 годзе на ўзбярэжжа Антарктыды была заснавана база Літл-Амерыка. Бэрд даў назву шэрагу раёнаў Антарктыды (да прыкладу, Зямля Мэры Бэрд была названа ім у гонар жонкі).

У экспедыцыі 1933—1935 гадоў адкрыў з паветра гару Сідлі, якая, як пазней высветлілася, з’яўляецца самым высокім вулканам кантынента.

У экспедыцыі 1939—1941 гадоў быў ужыты вялізны ўсюдыход, аднак ён паказаў сваю непрыдатнасць для ўмоў Антарктыды.

З 1926 па 1996 год лічыўся таксама першым лётчыкам, які праляцеў над Паўночным полюсам. Аднак пры даследаванні яго палётнага дзённіка былі выяўлены сляды падчыстак — тым самым даказана, што Бэрд сфальсіфікаваў частку даных аб палёце ў сваёй афіцыйнай справаздачы ў Амерыканскае геаграфічнае таварыства.

Пазней стаў контр-адміралам флота ЗША.

Зноскі

  1. а б Richard E. Byrd // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Richard Evelyn Byrd // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://ancexplorer.army.mil/publicwmv/index.html#/arlington-national/