Рышыкеш
Выгляд
| ||||||||||||||||||
Рышыкеш (англ.: Rishikesh, хіндзі: ऋषिकेश) — горад у паўночнай Індыі (штат Утаракханд), у перадгор’ях Гімалаяў. Святы горад для прыхільнікаў індуізму, сусветная сталіца ёгі, у якім у старажытнасці жылі легендарныя святыя мудрацы, а ў XX стагоддзі — такія вядомыя майстры ёгі, як Свамі Шывананда і Свамі Амкарананда. У пачатку 1968 года гурт The Beatles правёў некаторы час у Рышыкешы, вывучаючы медытацыю разам з Махарышы Махеш Ёгі.
Рышыкеш таксама вядомы як брама Гімалаяў і размешчаны за 25 км ад іншага святога індуісцкага горада — Хардвара, з’яўляецца адпраўным пунктам да найстаражытных горных паломніцкіх паселішчаў, такіх як Бадрынатх, Кедарнатх, Ганготры і Ямунотры.
За паўтары гадзіны язды ад Дэхрадуна.