Перайсці да зместу

Рэгед

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
каралеўства
Рэгед
вал.: Rheged
Герб Сцяг
Герб Сцяг
< 
 >
450 — 638

Сталіца Каэр-Лігвід
Афіцыйная мова кумбрыйская мова
Рэлігія хрысціянства
Форма кіравання манархія
Дынастыя дынастыя караля Колючы
Каралі Рэгеда
 • 450—490 Гургуст ап Кенеу
 • 616—638 Ройд ап Рын
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Даліна Эдэн — найважнейшая частка Рэгеда

Рэ́гед (Rheged, [ˈr̥ɛɡɛd]) — дзяржава эпохі Старажытнай Поўначы, якая вылучылася каля 450 года з паўночных уладанняў каралеўства Эбрук. Як і ў многіх брытанскіх дзяржаў гэтага часу, тэрыторыя і межы яе вядомыя толькі прыблізна. Лічыцца, што сталіцай каралеўства быў горад Карлайл. Паводле меркавання даследчыкаў, тэрыторыя Рэгеда ўключала прыбярэжныя землі заліва Солуэй-Ферт і заліва Моркам. Аднак, з-за таго, што ў палітычнай залежнасці ад яго знаходзіліся некалькі драбнейшых уладанняў, яго ўлада фактычна дасягала на захадзе межаў Голуэя, на поўначы — Стратклайда, на ўсходзе — Годадзіна і Ланкашыра і, магчыма, паўночна-заходняга Ёркшыра на поўдні[1].

Першым каралём Рэгеда стаў Гургуст ап Кенеу, сын караля Эбрука Кенеу ап Койлхена. У 470 годзе з паўднёвых уладанняў Рэгеда вылучылася дзяржава Элмет, у якой стаў кіраваць Масгвід Глоф (460—495), сын Гургуста ап Конаха. Пасля Гургуста каралём Рэгеда стаў яго сын Мейрхіян Гуд, услед за смерцю якога каралеўства было падзелена паміж яго сынамі на Паўночны і Паўднёвы Рэгед.

Каралі Рэгеда ўзводзілі свой радавод да легендарнага караля Коля. Самым вядомым кіраўніком Рэгеда быў Урыен, якому ўдалося перайсці ў контрнаступленне супраць англаў.

Кіраўнікі Рэгеда

[правіць | правіць зыходнік]

Паўночны Рэгед

Паўднёвы Рэгед

Зноскі

  1. Диллон М., Чедвик Н. (2002) Кельтские королевства. СПб: Евразия. гл. 4 Формирование исторических кельтских королевств.
  • Диллон М., Чедвик Н. К. Кельтские королевства. — СПб.: Издательство «Евразия», 2002.