Перайсці да зместу

Рэд Бул (каманда Формулы-1)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Red Bull Racing (бел.: Рэд Бул Рэйсінг) — аўстрыйская[1] аўтагоначная каманда, што ўдзельнічае ў чэмпіянаце Формулы-1. Уладальнік кубка канструктараў у 2010, 2011, 2012, 2013 гадах. Была заснавана кіраўніком канцэрна па вытворчасці энергетычных напояў Red Bull — Дытрыхам Матэшыцам. База каманды месціца ў Мілтан-Кінс, Вялікабрытанія.[2], але каманда выступае пад аўстрыйскай ліцэнзіяй.[1] Кіруе камандай Крысціян Хорнер — уладальнік каманды Arden International, якая здабыла дзве перамогі ў заліку пілотаў і тры ў заліку каманд у Міжнароднай Формуле-3000, а ў дадзены момант выступае ў серыі GP2 і яе катэгорыі GP3.

У сезонах 2013-2015 тытульным фундатарам была кампанія Infiniti, а каманда звалася Infiniti Red Bull Racing (бел.: Інфініці Рэд Бул Рэйсінг)[3].

Зноскі

  1. а б Інтарэсы каманды ў Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыі прадстаўляе Osterreichischer Automobil Motorrad und Touring Club (OAMTC, Аўстрыйскі аўтамабільны, матацыклетны і турысцкі клуб)[1] Архівавана 29 красавіка 2009.
  2. Team profile(недаступная спасылка). Red Bull Racing. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2016. Праверана 19 красавіка 2009.
  3. INFINITI TO BECOME TITLE PARTNER OF RED BULL RACING FROM 2013 Архівавана 4 сакавіка 2016.