Перайсці да зместу

Рэйхсфюрар СС

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рэйхсфюрар)
Рэйхсфюрар СС Генрых Гімлер
Пагон
Пятліца (1942-45)

Рэйхсфюрар СС (ням.: Reichsführer-SS: «Імперскі кіраўнік ахоўных атрадаў») — першапачаткова да 1934 года спецыяльная пасада, а затым і вышэйшае званне ў СС (у 1925—1926 — гэта пасада звалася Оберляйтар СС).

«Рэйхсфюрар СС» было званнем і пасадай адначасова. Пасада рэйхсфюрара CC была створана ў 1926 годзе Іозефам Берхтольдам. Папярэднік Берхтольда, Юліус Шрэк, ніколі не зваў сябе «рэйхсфюрарам» (пасада звалася «оберляйтар», гэта значыць «старэйшы кіраўнік»), аднак гэта пасада была прысвоена яму заднім чыслом у пазнейшыя гады.

У 1929 годзе рэйхсфюрарам СС быў прызначаны оберфюрар СС Генрых Гімлер, які стаў зваць сябе з 1934 года менавіта рэйхсфюрарам, замест свайго звычайнага эсэсаўскага звання (1 студзеня 1933 Гімлеру было прысвоена вышэйшае на той час званне ў СА і СС — обергрупенфюрар). Гэта і стала прэцэдэнтам.

У 1934 годзе, пасля Ночы доўгіх нажоў, пасада Гімлера стала афіцыйным званнем. З гэтага моманту званне рэйхсфюрара СС стала вышэйшым званнем у СС і атрымала адпаведнасць званню генерал-фельдмаршала ў нямецкай арміі.

Рэйхсфюрары СС

[правіць | правіць зыходнік]

За ўсю гісторыю СС толькі пяць чалавек займалі пасаду оберляйтара і рэйхсфюрара СС.

Рэйхсфюрар СС
Імя Перыяд Нумар білета СС Дата ўступлення ў СС Нумар білета НСДАП
Юліус Шрэк 1925-1926 5 4 красавіка 1925 (сузаснавальнік СС) 53
Іозеф Берхтольд 1926-1927   - 964
Эрхард Хайдэн 1927-1929   - 74
Генрых Гімлер 6 студзеня 1929-29 красавіка 1945 168 8 жніўня 1925 14.303
Карл Ханке 29 красавіка-5 мая 1945 203.013 15 лютага 1934 102.606
Малодшае званне
Оберстгрупенфюрар
Рэйхсфюрар СС Старэйшае званне
не