6-я горная дывізія СС «Норд»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
6-я горная дывізія СС «Норд»
6th SS Division Logo.svg
Герб дывізіі СС "Норд"
Гады існавання

19411945

Краіна

Flag of the German Reich (1935–1945).svg Трэці рэйх

Падпарадкаванне

рэйхсфюрару СС

Уваходзіць у

Flag of the Schutzstaffel.svg СС

Тып

горная пяхота

Дэвіз

Meine Ehre heißt Treue (Мой гонар завецца вернасцю)

Удзел у

Другая сусветная вайна

6-я горная дывізія СС "Норд" — нямецкае ваеннае фарміраванне Вафен-СС, створанае ў лютым 1941 года як баявая група СС "Норд". Дывізія прызеачалася для вядзення баявых дзеянняў за паўночным палярным кругам і знаходзілася ў Фінляндыі і паўночнай частцы СССР з чэрвеня па лістапад 1941 года. Потым дывізія ваявала ў Карэліі да таго моманта, пакуль Фінляндыя не падпісала перамір’е з СССР у верасні 1944 года. З верасня дывізія прайшла 1,6 тыс. км пешшу праз Фінляндыю і Нарвегію. У снежні 1944 года дывізія прыбыла ў Данію, а потым была пераведзена ў заходнюю Германію. Прымала ўдзел у аперацыі “Паўночны вецер” у студзені 1945 года, дзе панесла значныя страты. Здалася ў палон амерыканцам у Аўстрыі.

Фарміраванне[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Нарвежскай кампаніі і капітуляцыі Нарвегіі, Адольф Гітлер не жадаў, каб Вермахт нёс ахову мяжы акупаванай Нарвегіі і СССР, таму фюрар загадаў адправіць падраздзяленне СС “Мёртвая галава”, сфарміраванае з аховы канцэнтрацыйных лагероў, на поўнач.

Першым фарміраваннем, дасягнуўшым Кіркенеса, быў батальён СС “Рэйц”, названы ў гонар свайго камандзіра оберштурмбанфюрара Вільгельма Рэйца. Хутка прыбыў і 9-ты полк СС з дывізіі “Мёртвая галава” пад камандваннем оберштурмбанфюрара Эрнста Дойча.

Фарміраванні злучыліся ўвесну 1941 года, зналі 6-м і 7-м палкамі СС і адправіліся на пазіцыі каля Салла, на поўначы Фінляндыі. Фарміраванне было добра ўзброена, але дрэнна вышкаленым, таму камандзір палкоў генерал Нікалаус фон Фалькенхорст не верыў у баяздольнасць частак СС.

План Барбароса[правіць | правіць зыходнік]

Фарміраванне было на пазіцыі на нарвежска-фінскай мяжы да канца чэрвеня і як толькі пачалося ўварванне ў СССР (план Барбароса), яно пачало здзяйсняць аперацыю “Арктычная ліса”.

Пад час жорсткіх баёў каля Саллы супраць савекіх войск часткі СС панеслі страты 300 забітымі і 400 чалавек былі паранены толькі за 2 першыя дні правядзення наступлення. Бітва за Саллу была катастрофай для немцаў: дрымучыя лясы і дым ад лясных пажараў дызарыентавалі войскі і фарміраванні цалкам згубілі баяздольнасць.

Брыгада хутка атрымала новае фарміраванне – 6-ты полк горнай артылерыі, і атрымала абазначэнне як 6-я дывізія СС “Норд”. У верасні 1941 года дывізія была далучана да 3-га фінскага корпуса генерала Халмара Сіласвуа (першы і апошні раз фарміраванне СС было падпарадкавана ненямецкаму камандзіру), і заняло новую пазіцыю каля мястэчка Лоухі.

На канец 1941 года дывізія “Норд” пакутавала ад сур'ёзных страт. Зімою 1941 – 1942 гадоў фарміраванне атрымала падмацаванне рэктурамі Вафен-СС, больш маладымі ілепей натрэніраванымі чым тыя, што служылі ў дывізіі з самага пачатку.

1942/1943[правіць | правіць зыходнік]

Абноўленая дывізія прымала ўдзел у адбіцці савецкага веснавога наступу 1942 года і з поспехам сваю задачц выканала. Аднак увесь астатні 1942 і цалкам 1943 год СС-аўцы заставаліся на сваіх пазіцыях, якія былі аднымі з самых ціхіх на Усходнім фронце. У верасні 1942 года дывізія атрымала назву “горная”, а ў кастрычніку 1943 стала называцца 6-й горнай дывізіяй СС “Норд”.

1944/1945[правіць | правіць зыходнік]

Пад час савецкага летняга наступу 1944 года дывізія мужна абараняла свай пазіцыі, пакуль не было загадана адступаць з Фінляндыі, бо тая падпісала перамір’е з СССР у верасні 1944 года. Дывізія стала ар’ергардам 3-ох нямецкіх карпусоў, якія адступалі з Фінляндыі з верасня па лістапад 1944 года. К лістападу дывізія прайшла 1,6 тыс. км і дасягнула нарвежскага горада Моірама, адруль была перавезена цягнікамі на поўдзень. Нарвежскі лыжны батальён застаўся ў Нарвегіі і быў выведзены са складу дывізіі, каб потым стаць паліцэйскім батальёнам СС. Астатняя частка дывізіі адправілася ў Германію.

Пасля перасячэння праліва Скагеррак, дывізія хутка была папоўнена ў Даніі. Страты былі замешчаны маладымі фольксдойчэ, якія атрымалі толькі каротнае вышкаленне і былі прызваны ў Вафен-СС. Таму іх баявыя здольнасці былі значна ніжэй за тых, хто служыў раней у дывізіі. Дывізія павінна быа прыныць удзел у наступленні ў Ардэнах, але выдвінулася з Даніі толькі 20 снежня, за два дні пасля пачатку аперацыі. Таму замест Ардэн дывізія прыбыла ў Вагезы на ўсход Францыі для правядзення аперацыі “Паўночны вецер”. Дывізія “Норд” прыбыла на фронт 30 снежня 1944 года. Дывізія СС была самай буйной фармацыяй немцаў, якая ўдзельнічала ў аперацыі. Да 2 студзеня частка дывізіі прыняла ўдзел у бітве супраць 45 пяхотнай дывізіі ЗША. За шэсць дзён сс-аўцы акружылі горад Вінген, але ўзяць яго не здолелі, таму былі выбіты з пазіцый амерыканцамі, а большасць баявых фарміраванняў дывізіі была разбіта або захоплена ў палон.

16 студзеня 11-ты полк СС дывізіі акружыў 6 рот амерыканскай 157-й амерыканскага пяхотнага палка. Праз 3 дні амерыканцы здаліся ў палон, страціўшы 482 чалавекі. Дывізія “Норд” яшчэ здолела наступаць яшчэ 4-ры дні, пасля чаго была спынена амерыканскімі контратакамі.

Дывізія засталася на Заходнім фронце пасля аперацыі “Паўночны вецер”, змагалася супраць амерыканцаў каля Трыра і Кобленца на рацэ Мозэль у сакавіку, пасля чаго адыйшла ў рэзерв 7-й арміі ў красавіку. На той момант дывізія страціла большасць цяжкай зброі і значна знізіла сваю баяздольнасць. У маі 1945 года выжыўшыя сілы здаліся амерыканцам у Аўстрыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Roger James Bender & Hugh Page Taylor — Uniforms, Organization and History of the Waffen-SS, vol 2
  • Terry Goldsworthy — Valhalla’s Warriors: A history of the Waffen-SS on the Eastern Front 1941–1945
  • James Lucas — Hitler’s Mountain Troops: Fighting at the extremes
  • Marc J. Rikmenspoel — Waffen-SS Encyclopedia
  • George H. Stein — The Waffen-SS: Hitler’s Elite Guard at War 1939–1945
  • Gordon Williamson — 'German Mountain & Ski Troops 1939-45
  • Gordon Williamson — The Waffen-SS: 6. to 10. Divisions
  • Massimiliano Afiero — Nord: La prima divisione da montagna delle Waffen SS
  • Franz Schreiber — Kampf Unter Dem Nordlicht
  • Alfred Steurich — Gebirgsjäger im Bild: 6.SS-Gebirgsdivision Nord 1940–1945
  • Johann Voss — Black Edelweiss: A Memoir of Combat and Conscience by a Soldier of the Waffen-SS
  • Wolf. T. Zoepf — Seven Days in January: With the 6th SS-Mountain Division in Operation Nordwind

Зноскі