21-я горная дывізія СС «Скандэрбег» (1-я албанская)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
21-я горная Вафен-дывізія-СС «Скандэрбег» (1-я албанская)
ням.: 21. Waffen-Gebirgs-Division der SS „Skanderbeg“ (albanische Nr.1)
алб.: SS Skënderbeu
Эмблема дывізіі — двухгаловы арол са сцяга і герба Албаніі
Гады існавання май 19441 лістапада 1944
Краіна  Трэці рэйх
 Албанія
Падпарадкаванне Вафен-СС
Уваходзіць у 21-ы горны корпус
Тып горныя стрэлкі
Складаецца з тры палкі, тры батальёны
Функцыя антыпартызанскія аперацыі
Колькасць не больш за 7 тысяч чалавек
Дыслакацыя Прызрэн
Мянушка «Скандэрбег»
Заступнік Георгій Кастрыёці (Скандэрбег)
Дэвіз Мой гонар завецца «вернасць» (ням.: Meine Ehre heisst Treue)
Колеры белы, чорны
Талісман двухгаловы албанскі арол
Рыштунак нямецкая зброя, уніформа СС з белымі шапкамі-фескамі
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Аўгуст Шмітгубер

21-я горная вафен-дывізія СС «Скандэрбег» (ням.: 21. Waffen-Gebirgs-Division der SS „Skanderbeg“ (albanische Nr.1)) — горнастралковая дывізія Вафен-СС нацысцкай Германіі, якая была сфарміравана з албанскіх добраахвотнікаў і існавала з мая па лістапад 1944 года. Ядро дывізіі складаў батальён албанскіх калабарацыяністаў, якія змагаліся супраць югаслаўскіх партызан ва Усходняй Босніі яшчэ ў складзе 13-й горнай дывізіі СС «Ханджар». Апроч албанцаў-мусульман, у дывізіі неслі службу югаслаўскія фольксдойчэ, якія займалі пасады малодшых і старшых афіцэраў. 21-я дывізія была названа ў гонар албанскага нацыянальнага героя Скандэрбега, які на працягу звыш 20 гадоў паспяхова адбіваў напады Асманскай імперыі на Албанскае княства ў XV стагоддзі.

Нягледзячы на статус дывізіі, падраздзяленне СС «Скандэрбег» па колькасці не перавышала 7 тысяч чалавек, што прыкладна адпавядала колькасці адной брыгады вермахта. Албанцы ўдзельнічалі ў некалькіх малазначных аперацыях вермахта на Балканах: падчас аперацыі «Драўфгенгер» у Чарнагорыі ўлетку 1944 года «Скандэрбег» ахоўваў шахты па здабычы хрому ў Косаве, аднак пры нападзе партызан дывізія была разбіта, а яе выжылыя ваеннаслужачыя дэзерціравалі ці патрапілі ў палон да партызанаў. У канцы 1944 года ў склад дывізіі ўключылі маракоў крыгсмарынэ, скараціўшы колькасць этнічных албанцаў да 500 чалавек. Падчас Косаўскай аперацыі ў лістападзе дывізія разгромлена. Фармальна яна была расфарміравана 1 лістапада 1944 года, салдат перавялі ў 7-ю горную дывізію СС «Прынц Ойген».

21-я дывізія СС была вядомая на Балканах сваімі ваеннымі злачынствамі супраць неалбанскага грамадзянскага насельніцтва (галоўным чынам супраць яўрэяў і сербаў). Так, у маі 1944 года албанскімі эсэсаўцамі ў Прышціне быў арыштаваны 281 жыхар яўрэйскага паходжання, усе арыштаваныя кінуты ў канцлагер Берген-Бельзен, дзе памерлі ад знясілення ці былі забіты аховай. Ваеннаслужачым дывізіі таксама прыпісваюцца шматлікія згвалтаванні жанчын і забойствы сербаў у Косаве і Мятохіі. Камандзір дывізіі брыгадэфюрар СС Аўгуст Шмітгубер у 1947 годзе быў асуджаны ў Бялградзе за ваенныя злачынствы і пакараны смерцю.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • International Crisis Group. Serbia's Sandzak: Still Forgotten(недаступная спасылка). International Crisis Group (8 красавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 8 June 2014.
  • Malcolm, Noel. Response by Noel Malcolm(недаступная спасылка). Bosnian Institute (5 мая 1999). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2013. Праверана 20 July 2013.
  • Nafziger, George (1992). "Organizational History of the German SS Formations 1939–1945" (PDF). Combined Arms Research Library Digital Library. Архівавана з арыгінала (PDF) 7 сакавіка 2014. Праверана 18 June 2013. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  • Шыман Брыман. Мусульмане ў СС (руск.). Хроніка Іерусаліма (ліпень 2002). Праверана 1 лютага 2015.