Рэспубліка Заір
Гістарычная дзяржава | |||||
Рэспубліка Заір | |||||
---|---|---|---|---|---|
фр.: République du Zaïre | |||||
|
|||||
Гімн: La Zaïroise[d] | |||||
27 кастрычніка 1971 — 16 мая 1997
|
|||||
Сталіца | |||||
Мова(ы) | французская | ||||
Афіцыйная мова | французская | ||||
Грашовая адзінка | заір[d] | ||||
Плошча |
|
||||
Насельніцтва |
|
||||
Форма кіравання | Mobutism[d] і рэспубліка | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэспубліка Заір (фр.: République du Zaїre) — дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы, якая існавала ў 1971—1997 гадах на месцы сучаснай Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. На працягу ўсяго часу кіраўніком краіны быў Мабуту Сесе Секо.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1960 годзе Бельгійскае Конга атрымала незалежнасць. Утворана Рэспубліка Конга (пазней — Дэмакратычная Рэспубліка Конга). Маладая дзяржава неадкладна была ўцягнута ў грамадзянскую вайну. У 1965 годзе, па заканчэнні крызіснага перыяду, прэзідэнтам стаў Мабуту Сесе Секо, які ў красавіку 1971 года переназваў дзяржаву ў Заір.
У 1996—1997 гадах у краіне адбылася новая грамадзянская вайна. Мабуту быў зрынуты, а да ўлады прыйшоў Жазеф Кабіла, пераназваўшы Заір у ДР Конга.
Унутраны лад
[правіць | правіць зыходнік]Паводле канстытуцыі 1967 года, кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца насельніцтвам на 7 гадоў. Ён меў права прызначаць і ссоўваць членаў урада, усіх ваенных і грамадзянскіх службовых асоб, быў вярхоўным галоўнакамандуючым узброенымі сіламі і паліцыяй і іншае. Вышэйшы орган заканадаўчай улады — аднапалатны Нацыянальны сход з 420 дэпутатаў, якія выбіраліся ўсеагульнымі і прамымі выбарамі пры таемным галасаванні на 5 гадоў. Выбары праводзіліся па адзіных спісах кандыдатаў, якія выстаўліся ў кожнай выбарчай акрузе кіруючай партыяй. Урад — Савет Міністраў — быў адказны толькі перад прэзідэнтам. Судовую сістэму складалі Вярхоўны суд, Апеляцыйны суд, акруговыя, паліцэйскія і міравыя суды. Асаблівы судовы орган — Канстытуцыйны суд з 9 членаў, прызначаных прэзідэнтам.
У адміністрацыйным дачыненні Заір падзяляўся на 9 правінцый. Горад Кіншаса, сталіца краіны, з прыгарадамі выдзелены ў асобную адміністрацыйную адзінку і прыроўнены да правінцыі. На чале правінцый стаялі губернатары, у гарадах і гарадскіх камунах — бургамістры, прызначаныя губернатарам. Бургамістры буйных гарадоў прызначаліся прэзідэнтам, члены гарадскіх і камунальных саветаў — губернатарам з ліку дзяржаўных служачых і партыйных работнікаў. У сельскіх камунах кіраванне ажыццяўлялася традыцыйнымі правадырамі плямёнаў.