Перайсці да зместу

Сава-бярозаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сава-бярозаўка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Surnia ulula

Падвіды
  • Surnia ulula caparoch
  • Surnia ulula tianschanica
  • Surnia ulula ulula
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177898
NCBI  69940
EOL  913152
FW  369197

Сава-бярозаўка (Surnia ulula) — від птушак з сямейства Савіныя.

Маса цела 280—370 г, даўжыня цела 36-41 см, размах крылаў 74-81 см. Мае невялікае тулава з адносна кароткімі крыламі. Ад іншых соў адрозніваецца адносна доўгім хвастом; папярочнай паласатасцю падобная да шулякоў, сілуэтам у палёце нагадвае сакалоў.

Верх цела цёмна-буры або шэра-буры, са светлымі плямамі, ніз бялёсы, з цёмным папярочным малюнкам, хвост паласаты. «Тварны дыск» белаваты з чорным аблямаваннем па баках, вочы жоўтыя. Палюе таксама і ўночы, і ўдзень. Калі падпільноўвае здабычу, нахілена наперад, «нервова» пахістваючы хвастом.

Арэал птушкі — лясы тайгі Паўночнай Амерыкі, Еўропы і Азіі. Мае аселы лад жыцця. Пасля гняздавання сустракаецца ў Прыбалтыцы, Паўднёвай Нарвегіі і Швецыі, у сярэдняй Расіі, у паўночным Казахстане, Даніі, ва ўсходняй Германіі, зрэдку — у Аўстрыі, Венгрыі, Францыі, Бельгіі, Галандыі, Швейцарыі; на Беларусі вельмі рэдкі, выпадкова залётны від. У Азіі сустракаецца на Курыльскіх астравах.

Паштовая марка Беларусі

Жыве на мяжы лесатундры і тайгі, на поўдні дасягае лесастэпаў і сельгасландшафтаў. Насяляе спелыя рэдкія хваёвыя або мяшаныя лясы (пазбягае цёмных хваёвых лясоў), часцей селіцца паблізу высечак, палян, тарфянікаў, рачных далін, перш за ўсё, на мяжы, а не ў глыбі дрэвастояў; у лесатундры або лесастэпах — у рачных далінах з вербава-таполевымі зараснікамі, невялікіх лясах, бярозавых гаях. У гарах даходзіць да верхняй мяжы лесу (на Алтаі — да 2000 м в.у.м.). Актыўная ўдзень, часта раніцай і ўвечары.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Харчуецца ў першую чаргу грызунамі. Нападае таксама на птушак — на белых курапатак і розных вераб’іных.

Гняздуе ў дуплах, на абламаных вяршалінах дрэў. Гняздо плоскае, колападобнае, з сухіх галін (часцей хваёвых дрэў), дыяметр 50-80 см. Часам пасяляецца ў гнездавых скрынках або ў перабудаваных гнёздах крумкачовых ці драпежных птушак.

Яйкі (4-10, часам 3-13) эліптычныя з павольна зрэзанымі вузейшымі канцамі, белыя, бліскучыя, памерам 40 × 32 мм.

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.