Сальваторэ Кіір Маярдзіт (Сальва Кіір Маярдзіт, Салва Кіір Маярдзіт, Салва Кіір; англ. Salva Kiir Mayardit; 1 студзеня1951, Бахр-эль-Газал, Англа-Егіпецкі Судан) — прэзідэнт Рэспублікі Паўднёвы Судан з 9 ліпеня2011 года (фармальна ў гэты дзень некаторы час паміж абвяшчэннем незалежнасці і ўласнай прысягай быў выконваючым абавязкі прэзідэнта); кіраўнік урада (прэзідэнт) аўтаномнага Паўднёвага Судана (у тым ліку выконваючы абавязкі ў 2005 годзе) і віцэ-прэзідэнт Судана ў 2005—2011 гадах, лідар СПЛА (пераемнік Джона Гаранга c 2005 года). Прадстаўнік найбуйнейшай у Паўднёвым Судане народнасці дзінка.