Сальса (соус)
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0c/Carrburritos_salsas_and_chips.jpg/240px-Carrburritos_salsas_and_chips.jpg)
Сальса (ісп.: salsa) — тыповы мексіканскі соус. Часцей за ўсё сальса вырабляецца з дробна нарэзаных таматаў або таматыльі (адзін з відаў фізалісу) і/або чылі, пепяроні, цыбулі, часнаку з даданнем чорнага перцу. Таксама магчыма прыгатаванне сальсы з іншых, часта нязвыклых для нашага рэгіёну, прадуктаў (напрыклад, спалучэнне цыбулі і фейхаа).
Сальсу часта падаюць у якасці дыпу да тартыльі або такі, але звычайна соус варыцца пры даданні ў іншыя стравы. Выключэнне складае тыповы соус сальса «піка дэ гальа» (pico de gallo), чые інгрэдыенты змешваюцца і падаюцца выключна ў сырым выглядзе.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/03/Mexico.Salsa.02.jpg/240px-Mexico.Salsa.02.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/be/Salsa_mexicana.jpg/240px-Salsa_mexicana.jpg)