Перайсці да зместу

Таматны сок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таматны сок

Таматны сок — сок, атрыманы з таматаў (памідораў). Спажываецца ў выглядзе напою, а таксама з’яўляецца інгрэдыентам для падрыхтоўкі некаторых кактэйляў, такіх як «Крывавая Мэры» і «Сангрыта».

У 150—200 грамах таматнага соку ўтрымліваецца сутачная норма патрэбнасці ў вітаміне С і каратыне. Таматны сок рэкамендуецца дарослым і дзецям як асвяжальны і лячэбны напой, які падвышае супраціўляльнасць арганізма захворванням.

Шматлікія камерцыйныя вытворцы таматнага соку дадаюць у яго соль. Часта можна сустрэць і іншыя дадаткі — цыбулевы або часночны парашок, розныя спецыі. У ЗША масавая вытворчасць і продаж таматнага соку пачаліся ў сярэдзіне 1920-х гадоў, а праз некалькі гадоў ён стаў папулярным напоем для сняданка.

У 1937 годзе ў СССР была выпушчана першая партыя таматнага соку. У Маскве на Манежнай плошчы была арганізаваная яго бясплатная дэгустацыя. Аднак большасць асоб, якія спрабавалі сок, далі яму адмоўную ацэнку. З дапамогай шырокай рэкламнай кампаніі таматны сок атрымаў усеагульнае прызнанне[1]. Таматны сок у Савецкім Саюзе быў усюды: у гастраномах, дзіцячых садках, буфетах навучальных устаноў, буфетах тэатраў і кінатэатраў, кафэтэрыях і завадскіх сталовых. У савецкіх гастраномах, крамах «Сокі-воды» і «Агародніна-садавіна» заўсёды можна было купіць таматны сок у трохлітровых слоіках і на разліў. Адразу ў краме за 10 капеек можна было купіць шкляначку таматнага соку, пакупнікі маглі бясплатна дадаць соль у свой напой[2].

Зноскі