Фізалі́с , Махунка [3] (Physalis ) — род кветкавых раслін сямейства паслёнавых .
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі або ряспасцёртымі сцёбламі вышынёй 20—100 см. Лісце яйцападобна-авальнае, суцэльнае. Кветкі белыя ці жаўтаватыя, з цёмна-фіялетавымі плямамі, дробныя, на паніклых кветаножках, у суквецці звіліна. Плод — ягада , замкнёная ў пухірападобную чашачку (ліхтарык).
Адрозніваецца каля 100 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках, пераважна ў Амерыцы . У культуры 3 віды: мексіканскі тамат, ці фізаліс ліпкаплодны (Physalis philadelphica ), фізаліс перуанскі, ці перуанская вішня (Physalis peruviana ) і фізаліс сунічны, ці апушаны (Physalis pubescens ). На Беларусі фізаліс звычайны (Physalis alkekengi ) як заносны від трапляецца на звалках, каля жылля.
Некаторыя віды культывуюцца як дэкаратыўныя і агароднінныя расліны. Плады культурных відаў спажываюць у ежу. Лекавыя расліны.
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 96. — 160 с. — 2 350 экз.
Прохараў В. Фізаліс // Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. Т. 16. — Мн.: БелЭн. 2003.