Саліў Бабаво
Нарадзіўся |
2 сакавіка 1999[1] (25 гадоў) |
|||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Гана | |||||||||
Рост | 175 | |||||||||
Вага | 64 | |||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Саліў Бабаво (англ.: Saliw Babawo; нар. 3 сакавіка 1999) — ганскі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2016 годзе выступаў у Гане за клуб «Секанды Хасаакас».
У студзені 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама-Брэст»[2]. У сезоне 2017 выступаў пераважна за дубль брэстаўчан, прыцягваўся таксама да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 22 красавіка 2017 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў гасцявым матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:3).
У сезон 2018 гуляў за дубль, не згуляў ніводнага матча ў чэмпіянаце Беларусі, аднак правёў усе 120 хвілін у кубкавым матчы з «Клецкам» (2:2), дзе забіў абодва галы сваёй каманды, пасля выйшаў таксама на замену ў гасцявым матчы Лігі Еўропы супраць «Атрамітаса» (1:1). У сезоне 2019 працягваў пераважна гуляць за дубль, у асноўнай камандзе толькі зрэдку выхадзіў на замену ў канцы сустрэчы. У снежні 2019 года пакіуў брэсцкі клуб[3].
У чэрвені 2020 года далучыўся да фінскага клуба «Паргас», гуляў там да канца 2021 года.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за моладзевую зборную Ганы, у складзе якой правёў два матчы.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі: 2019
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2017, 2018
Зноскі
- ↑ Soccerway Праверана 16 чэрвеня 2019.
- ↑ 17-летний ганский хавбек Салив Бабаво подписал контракт с брестским «Динамо»
- ↑ Официально: Украинец и ганец покинули брестское «Динамо»