Перайсці да зместу

Сандро Вілета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сандро Вілета Гарналыжнік
Грамадзянства  Швейцарыя
Дата нараджэння 23 студзеня 1986(1986-01-23) (38 гадоў)
Месца нараджэння Вац, Швейцарыя
Рост 177 см
Вага 77 кг
Кар'ера
Клуб Сцяг Швейцарыі La Punt Chamues-ch
Статус спаборнічае
Медалі
Алімпійскія гульні
Золата Сочы 2014 Суперкамбінацыя
Вынікі
Кубак свету
 Дэбют у Кубку свету 12 лістапада 2006
 Перамогі на этапах Кубка свету 1
 Лепшае месца ў агульным заліку 51 (2009/10)
 Хуткасны спуск няма ачкоў
 Камбінацыя/суперкамбінацыя 4 (2013/14)
 Супергігант 18 (2011/12)
 Гіганцкі слалам 16 (2009/10)
 Слалам 33 (2007/08)
Апошняе абнаўленне: 14 лютага 2014

Сандро Вілета (фр.: Sandro Viletta, нар. 23 студзеня 1986, Вац) — швейцарскі гарналыжнік, алімпійскі чэмпіён 2014 года ў суперкамбінацыі. Спецыялізуецца ў гіганцкім слаламе і камбінацыі.

У Кубку свету Вілета дэбютаваў у 2006 годзе, у снежні 2008 года першы раз трапіў у дзесятку найлепшых на этапе Кубка свету, у камбінацыі. Усяго на сённяшні дзень мае 6 магчымасцяў трапіць у дзесятку найлепшых на этапах Кубка свету. Найлепшым дасягненнем у агульным заліку Кубка свету з'яўляецца для Вілеты 51-е месца ў сезоне 2009/10.

На Алімпіядзе 2010 у Ванкуверы стартаваў у трох дысцыплінах: камбінацыя — 14-е месца, гіганцкі слалам — 15-е месца, слалам — не фінішаваў.

На Алімпійскіх гульнях у Сочы сенсацыйна стаў чэмпіёнам у суперкамбінацыі — раней на этапах Кубка свету Сандро толькі раз трапляў у тройку найлепшых, гэта было ў снежні 2011 года ў супергіганце.

За сваю кар'еру ўдзельнічаў у двух чэмпіянатах свету, найлепшы вынік — 6-е месца ў камбінацыі на чэмпіянаце свету 2009 года.

Выкарыстоўвае лыжы і чаравікі вытворчасці фірмы Salomon.

Перамогі на этапах Кубка свету (1)

[правіць | правіць зыходнік]

па стану на 14 лютага 2014 года

Сезон Дата Месца Дысцыпліна
1 2011/12 3 снежня 2011 Злучаныя Штаты Амерыкі Бівер Крык Супергігант

Зноскі